Святлана Уладзіміраўна Адзінцова
Святлана Уладзіміраўна Адзінцова | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
|
||||
Нараджэнне |
8 лістапада 1964 (59 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук | |||
Дзейнасць | урач, палітык | |||
Месца працы | ||||
Узнагароды |
Святлана Уладзіміраўна Адзінцова (нар. 8 лістапада 1964, Ксты, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7[1] і 8 склікання. Кандыдат медыцынскіх навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 8 лістапада 1964 года ў в. Ксты Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «Хірургія».
Працавала медсястрой хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-хірургам па аказанні экстраннай дапамогі хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе, галоўным урачом Полацкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі, намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.
Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 і 28-га скліканняў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2]. Уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»,
- знак Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям’я — Яднанне — Айчына» «За заслугі»,
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Хірургі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання