Сент-Эсташ
Славутасць | |
Сент-Эсташ | |
---|---|
фр.: Église Saint-Eustache | |
48°51′48″ пн. ш. 2°20′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Парыжа |
Благачынне | paroisse Saint-Eustache[d][3] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | 1532 |
Матэрыял | камень Сен-Лю[d] |
Сайт | saint-eustache.org (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парыжская царква Сент-Эсташ (фр.: Église Saint-Eustache) — царква Святога Яўстафія ў 1-й акрузе французскай сталіцы; побач з былым Цэнтральным рынкам, цяпер цэнтрам Ле-Аль. Адна з апошніх гатычных цэркваў Парыжа; спалучае архітэктуру готыкі з рэнесанснымі формамі аб’ёмаў і класічным фасадам. У храме рэгулярна праходзяць арганныя канцэрты.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]- Даўжыня: 105 м.
- Шырыня (макс.): 43,5 м.
- Вышыня скляпення: 33,46 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва пачалося ў 1532 годзе паводле плана архітэктара Лемерсье, які ўзяў за прыклад Сабор Парыжскай Божай Маці. Былі ўзведзены неф, паўночныя капэлы і паўднёвы фасад. У XVII стагоддзі дабудаваны паўднёвыя капэлы і скляпенні нефа, — але ўжо пад уплывам стылю рэнесанс. У XVIII стагоддзі фасад быў перабудаваны па новай модзе ў стылі класіцызма, дзеля чаго быў разбураны першы пралёт царквы з двума капэламі.
Арган
[правіць | правіць зыходнік]Знакаміты арган царквы Сент-Эсташ лічыцца найбуйнейшым па колькасці труб арганам Францыі, пераўзыходзячым памеры арганаў царквы Сен-Сюльпіс і Нотр-Дам-дэ-Пары (найбуйнейшы па колькасці рэгістраў). Арган налічвае каля 8000 труб. Сучасны варыянт аргана быў зманціраваны ў 1989 годзе, пры мантажы выкарыстоўвалася частка труб старога інструмента.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ https://messes.info/lieu/75/paris-01/saint-eustache
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Эсташ
- Афіцыйны сайт
- Выгляд з вышыні птушынага палёту на Вікімапіі