Сербалужыцкі дом
Сербалужыцкі дом (в.-луж.: Serbski dom) — найменне будынкаў, якія размешчаны на Паштовай плошчы, д. 2 у горадзе Баўтцэн і на вуліцы Аўгуст-Бебель-штрасэ ў Котбусе (Германія).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны будынак Сербскага дома быў пабудаваны на месцы разбуранай у гады Другой сусветнай вайны сярэдняй школы імя Лесінга замест разбуранага ў 1945 годзе Лужыцкага дома, які размяшчаўся ў гарадскім раёне Лаўскія грэбы. Да 1937 года ў Лужыцкім доме, пабудаваным у 1904 годзе, знаходзілася адміністрацыя лужыцкай асветніцкай арганізацыі «Маціца сербская» і Сербскі музей.
8 жніўня 1947 года была закладзена першая цагліна сучаснага Сербалужыцкага дома. Пры будаўніцтве дома працавалі прадстаўнікі лужыцкіх моладзевых арганізацый.
У наш час у Сербалужыцкім доме знаходзяцца адміністрацыі лужыцкіх арганізацый «Домавіна», «Фонд сербалужыцкага народа», «Сербская культурная інфармацыя», Верхнялужыцкая моўная камісія і рэдакцыя радыё «Serbski rozhłós».
У Сербалужыцкім доме таксама знаходзіцца Музей лужыцкай літаратуры.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1966 годзе Пошта ГДР выпусціла паштовую марку з выявай Сербалужыцкага дома і лагатыпам «Домавіны».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 121, ISBN 5-7576-0063-2
- Manfred Laduš: Domowina sto lět. Rjad «Wobrazki ze Serbow». Ludowe nakładnistwo Domowina. Budyšin 2012. ISBN 978-3-7420-2218-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя (верхнялуж.)