Сербалужыцкае радыё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
MDR Sorbischer Rundfunk.svg
Bramborske Serbske Radijo RBB Logo.svg

Сербалужыцкае радыё (в.-луж.: Serbski rozhłós, н.-луж.: Serbski rozgłos, ням.: Sorbischer Rundfunk) — радыё на лужыцкіх мовах, у больш вузкім значэнні — назва сумеснай радыёвяшчальнай праграмы (Serbski rozhłós, Serbski rozgłos и Sorbischer Rundfunk) германскіх радыёстанцый Mitteldeutschen Rundfunks (MDR) і Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB) на верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя прадпрымаліся асобныя спробы арганізаваць радыёперадачы на лужыцкіх мовах на германскіх радыёстанцыях. У прыватнасці гэтым займаўся лужыцкі кампазітар Бярнат Краўц. У музычным архіве радыёстанцыі ў Будзішыне знаходзіцца старэйшы няпоўны вакальны запіс на лужыцкай мове, зроблены лейпцыгскай радыёстанцыяй Mitteldeutschen Rundfunk AG у 1928 годзе. У 1946—1947 гадах дзяржаўнае чэхаславацкае радыё ў Празе выпускала некалькі праграм на лужыцкіх мовах.

Першая рэгулярная радыёпраграма на лужыцкіх мовах была арганізавана 14 кастрычніка 1948 года па ініцыятыве тагачаснага старшыні сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна» Павала Неда. Пятнаццацімінутныя праграмы выпускаліся адзін раз у два тыдні радыёстанцыяй у Дрэздэне і часткова ў Лейпцыгу. У 1953 годзе ў Патсдаме выходзілі спарадычныя радыёперадачы на ніжнялужыцкай мове. З-за пастаяннай змены часу трансляцый перадачы не мелі зваротнай сувязі і паступова іх вяшчанне было спынена. 22 сакавіка 1953 года «Домавіна» звярнулася да дзяржаўнай радыёстанцыі з хадатайніцтвам аб арганізацыі лужыцкай студыі, якая была арганізавана праз нейкі час у Гёрліцы. Кіраўніком студыі «Sorbische Studio» быў прызначаны Клаўс Гема, які быў адзіным сербалужыцкім журналістам радыёстанцыі DDR-Rundfunk. У першыя гады студыя выпускала раз на тыдзень 70-мінутныя праграмы. Першы час праграмы выходзілі толькі на верхнялужыцкай мове. З 1955 года сталі выходзіць выпускі на ніжнялужыцкай мове. З 1 красавіка 1956 года працягласць праграм павялічылася да 90 хвілін (20 хвілін з якіх былі на ніжнялужыцкай мове). 31 снежня 1956 года «Sorbische Studio» на радыёстанцыі DDR-Rundfunk была расфарміравана і былі створаны асобныя студыі на мясцовых радыёстанцыях на верхнялужыцкай мове ў Баўтцэне (Studio Bautzen) і ніжнялужыцкай мове ў Котбусе. У 1987 годзе па ініцыятыве сербалужыцкага журналіста Гельмута Рыхтара была павялічана праграма студыі «Studio Bautzen» і з восені 1989 года да гэтага часу праграмы на верхнялужыцкай мове выходзілі штодзень па некалькі гадзін.

На гэты час студыя «Сербалужыцкага радыё» знаходзіцца ў Баўтцэне.

Існуе таксама самастойная студыя «Bramborske Serbske Radijo» радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB) на ніжнялужыцкай мове, якая знаходзіцца ў Котбусе.

У розныя гады на сербалужыцкім радыё працавалі Рожа Шэнкарова, Юта Кайсерава, Маргіта Гейнрыхава, Богна Коренг, Аня Поганчава.

Перадачы[правіць | правіць зыходнік]

На гэты час перадачы «Сербалужыцкага радыё» выходзяць штодзень на працягу некалькіх гадзін.

  • З панядзелка па пятніцу з 5 па 8 гадзін — праграмы радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR);
  • З панядзелка па пятніцу з 12 па 13 гадзін — праграмы радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB):
    • Панядзелак — праграма «Łužyca cora a źinsa»;
    • Аўторак — праграма «Muzika — rad słyšana»;
    • Серада — праграма «Magacin k połudnju»;
    • Чацвер — праграма «Łužyske impresije»;
    • Пятніца — праграма «Muzika a porucenja».
  • З панядзелка па пятніцу з 19 да 20 гадзін — праграмы радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB):
    • У першы чацвер месяца — з 12.10 па 12.40 — моладзевая праграма «Bubak»[1].
  • Панядзелак — з 20 да 22 гадзін — моладзевы часопіс «Radio Satkula» радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR);
  • Субота — з 6 да 9 часов программа «Frühmagazin» радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR);
  • Нядзеля і святочныя дні — з 11 да 12.30 гадзін — «Сямейная праграма» радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR)
  • Нядзеля і свтяточныя дні — з 12.30 да 14 гадзін — «Сямейная праграма» радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]