Жукі даўжынёй 9,5—41 (9—45[2]) мм. Цела буйное, шырокаавальнае або паралельнабакавое, слаба выпуклае зверху і знізу, ніз і ногі ў доўгіх цёмных валасінках. Колер чорны, часам з металічным адлівам. Палавы дымарфізм развіты слаба. Яйцы адкладваюць ў грушападобныя ўтварэнні з гною, якія закопваюць ў глебу, і ў якіх развіваюцца лічынкі[1].