Пласцініставусыя
| Пласцініставусыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Scarabaeidae Latreille, 1802 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Тыпавы род | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Подсемействы: | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пласцініставусыя (Scarabaeidae) — сямейства насякомых атрада жукоў (цвердакрылых).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 0,2—15,5 см (на Беларусі — да 4,1 см). Цела шырокае, выпуклае. Вусікі 3—7-членікавыя, з пласціністай (адсюль назва), зрэдку конусападобнай булавой. Пярэднія ногі рыючыя, лапкі 5-членікавыя. У самцоў галава і пярэдняспінка часта з рагамі і бугаркамі. Канец брушка пераважна не пакрыты надкрыламі.
Лічынкі мясістыя, белыя, С-падобна выгнутыя, з добра развітымі нагамі і вялікай галавой; жывуць у глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках, мурашніках, норах грызуноў і іншае; кормяцца каранямі, рэшткамі раслін, гноем.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 20 тысяч відаў. Адрозніваюцца 2 экалагічныя групы: гнаевікі і хрушчы. Пашыраны ўсюды, найбольш разнастайныя ў тропіках. Да пласцініставусых належаць бронзаўкі (Cetoniinae), гнаевікі, майскія хрушчы (Melolontha), хрушчы (Melolonthinae), хрушчыкі (Rutelinae), васковікі (Trichiinae), гнаевічкі (Oniticellus), каранягрызы (Rhizotroginae), шаўкоўкі (Sericinae) і інш.
Асабливасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Жукі кормяцца надземнымі часткамі, сокам, рэшткамі раслін, гноем, зрэдку трупамі, грыбамі, некаторыя не кормяцца. Многія віды нарыхтоўваюць корм для лічынак, закопваючы яго ў земляных норах.
Сярод пласцініставусых шмат шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі. Многія віды — апыляльнікі раслін, прыродныя санітары.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петрыкаў А. Пласцініставусыя жукі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).