Перайсці да зместу

Ск’ёльдунгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ск'ёльдунгі (стар.-англ.: Scylding (мн. л. Scyldingas); стар.-нарв.. Skjöldung (мн. л. Skjöldungar)) — легендарная каралеўская дынастыя народа данаў, продкаў сучасных датчан. Часам гэтак жа называўся іх народ. У абедзвюх мовах фамільнае імя ўтворана ад слова «шчыт». Родапачынальнік дынастыі і ўсяго роду — Ск'ёльд.

Міфічныя продкі роду

[правіць | правіць зыходнік]

Свой род Ск'ёльдунгі, роўна як і іншыя конунгі скандынаваў, вялі ад міфічных герояў і багоў. Частку іх «міфічнай» генеалогіі можна прасачыць на прыкладзе «Сагі пра Хервёр», якая адносіцца да т.зв. саг «пра старажытныя часы» і апавядае пра дзеянні ледзь не V—VI стагоддзяў н.э. У сазе распавядаецца гісторыя берсеркаў, якія паводле міфа паходзяць ад сына бога Одзіна Сіргламі. Падобна да іншых сыноў Одзіна, Сіргламі з’яўляўся каралём Гардарыкі, гэта значыць Русі. Яго спадчыннікам быў яго сын Свафрламі, першы ўладальнік чароўнага мяча Цюрфінга, вакол якога разгортваецца дзеянне сагі. Дачка Сварфламі выйшла замуж за нашчадка веліканаў Арнгрыма, ад якога ў яе нарадзілася 12 сыноў-берсеркаў, у тым ліку і кароль готаў Анганцюр (які фігуруе нават у «Беавульфе» пад імем Онгентэаў). Анганцюр быў жанаты са Свафай, дачкой ярла Альдэйг'юбарга (Ладагі). Ад іх шлюбу нарадзілася дачка Хервёр, якой і прысвечана сага і якая, у сваю чаргу, мела сына Хейдрыка — продка Івара Шырокія Абдымкі і Ауд Багатай — прадстаўнікоў роду Ск'ёльдунгаў.

Гісторыя роду

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых па часе вядомым прадстаўніком роду Ск'ёльдунгаў стаў Івар Шырокія Абдымкі, які меў дачку Ауд Багатую. Ауд была ў шлюбе некалькі разоў: адным з яе мужоў быў Хрорык Кідальнае Кольца — праслаўлены герой скандынаўскага эпасу, ад якога ў яе быў сын Харальд па мянушцы Баязуб. Харальд стаў конунгам данаў і вёў частыя войны, з-за чаго і атрымаў сваю мянушку. Загінуў ён, быўшы старым, у вайне са сваім пляменнікам, конунгам Упсалы Сігурдам Пярсцёнкам. Гісторыкі адносяць гэту падзею прыблізна да 770—775 годзе. У Харальда Баязуба быў сын Хальвдан, які меў, у сваю чаргу, чатырох сыноў: Анула, Харальда Клака, Рэгінфрыда і Хемінга. Меркавана, менавіта Хальвдан у 782 годзе страціў свае ўладанні і адправіў пасольства да караля франкаў Карла Вялікага, каб выклапатаць сабе лен у валоданне. Анула і Рэгінфрыд загінулі ў 810-х гадах у сутычках з ворагамі, вядома пра іх вельмі мала. Хемінг, названы ў крыніцах «найхрысціянным», таксама загінуў, але пазней, у 837 годзе. Харальд Клак некаторы час быў конунгам Ютландыі, але бег у Фрысландыю, у вобласць Рустрынгенія, дзе і памёр у 840-х гадах. Таксама прадстаўніком роду быў Рорык Ютландскі, аднак у якіх адносінах ён знаходзіўся з Харальдам невядома (хутчэй за ўсё, сын або пляменнік).

Вядомыя і іншыя прадстаўнікі роду Ск'ёльдунгаў, такія як Фродзі Смелы, Хрольв Жардзінка і г.д.

Магчымыя нашчадкі Ск'ёльдунгаў

[правіць | правіць зыходнік]