Даны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Даны — старажытнагерманскае племя, якое засяляла тэрыторыю цяперашніх Швецыі і Даніі. Першае згадванне пра данаў узыходзіць да VI ст. н.э. у рукапісах гісторыка Іардана. У эпоху вікінгаў даны пачалі заваяванне паўвострава Ютландыя, паступова выцесніўшы адтуль старажытнагерманскае племя ютаў.

Даны ў Эпоху вікінгаў[правіць | правіць зыходнік]

У эпоху вікінгаў даны актыўна асвойвалі Ютландыю і Зеландыю, а таксама паўднёвую частку сучаснай Швецыі. Напачатку XI ст. н.э. каралі данаў кіравалі Даніяй і Англіяй як адзіным каралеўствам на працягу амаль 20 гадоў.

Данелаг[правіць | правіць зыходнік]

Данелаг (вобласць дацкага права; стар.-англ.: Dena lagu; дацк.: Danelagen; англ.: Danelaw) — тэрыторыя ў паўночна-ўсходняй частцы Англіі, якая адрозніваецца асобай прававой і сацыяльнай сістэмамі, атрыманымі ў спадчыну ад дацкіх вікінгаў, якія заваявалі гэтыя землі ў IX стагоддзі. Пасля аднаўлення ўлады англасаксонскіх каралёў над Данелагам напачатку X стагоддзя скандынаўскае права і звычаі былі захаваны, а шмат што перайшло ў агульнаанглійскую практыку. Спецыфіка юрыдычнай сістэмы паўночна-ўсходняй Англіі перажыла нармандскае заваяванне і працягвала існаваць на працягу ўсяго Сярэднявечча.

Спадчына данаў[правіць | правіць зыходнік]

Сведчаннем моцнага дацкага ўплыву ва ўсходніх абласцях Англіі з'яўляюцца мясцовыя тапонімы і асабістыя імёны, значная частка якіх мае дацкае паходжанне. Яшчэ ў XIIXIII стст. тут было прынята даваць дзецям дацкія або англа-дацкія імёны (Торы, Грум, Хавард, Інгірыд). Скандынаўскія карані мелі многія геаграфічныя назвы ад Нартумберленда да Сафалка, частка з якіх захавалася да цяперашняга часу. Так, скандынаўскае паходжанне маюць тапонімы, якія заканчваюцца на -бі (пар. у сучасных скандынаўскіх мовах by 'паселішча') і -тарп, а таксама тыя, што змяшчаюць камбінацыі гукаў «ск» і «ей» там, дзе англасаксонскія назвы мелі б «ш» і «а» адпаведна.

У сучаснай англійскай мове засталося некалькі сотняў слоў скандынаўскага паходжання, уключаючы асабістыя займеннікі трэцяй асобы множнага ліку (англ.: they, them, their, у адрозненне ад уласна стар.-англ.: hie, him, hira), а таксама такія тэрміны, як law (закон, права), husband (муж), window 'акно' і іншыя. Пар. таксама такія пары як skirt 'спадніца' (скандынаўскае) і shirt 'кашуля' (уласна англійскае).

На тэрыторыі Данелага існуе значная колькасць археалагічных помнікаў перыяду панавання вікінгаў у гэтай частцы Англіі, з якіх найбольш важнымі з'яўляюцца старажытны Ёрк, сталіца нарвежскага каралеўства ў X стагоддзі, і пахаванні ў Інгальдсбі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мортон, А. Л. История Англии. — Л., 1950
  • Мюссе, Л. Варварские нашествия на Европу: Вторая волна. — СПб, 2001
  • Савело, К. Ф. Раннефеодальная Англия. — Л., 1977
  • Шор Т. У. Глава VIII. Даны і іншыя туземныя імігранты з узбярэжжа Балтыкі // Паходжанне англа-саксонскай расы = Origin of the Anglo-Saxon Race: A Study of the Settlement of England and the Tribal Origin of the Old English People — Лондан, 1906. — С. 121-143.
  • Hadley, D. M. The Northern Danelaw: Its Social Structure. Leicester, 2000
  • Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]