Смаленскі трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленскі трамвай
Трамвайная сістэма
Краіна Сцяг Расіі Расія
Горад Смаленск
Тып сістэмы пасажырская
Дата адкрыцця 20 кастрычніка 1901
Колькасць маршрутаў 2
Агульная даўжыня маршрутаў 41,275 км
Колькасць трамвайных паркаў 1
Колькасць трамвайных паркаў у перыяд максімальнага развіцця 1
Колькасць вагонаў 81 пасажырскі, 7 службовых, 1 музейны
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў 71-605, 71-608, 71-619, 71-623, ЛМ-93, ЛМ-99, АКСМ-62103
Шырыня каляіны 1524
Тып сілкавання электрычны ад паветранага кантактнага провада
Напружанне кантактнай сеткі 550 В
Кампанія-перавозчык Смаленскае муніцыпальнае унітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства

Смаленскі трамвай — трамвайная сістэма горада Смаленска. Эксплуатацыяй займаецца Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства (СМУ ТТП).

Рух быў адкрыты 20 кастрычніка 1901 г. і два разы спыняўся: з 1919 па 1922 з-за грамадзянскай вайны і з 15 ліпеня 1941 да 6 лістапада 1947 г. з-за Вялікай Айчыннай вайны.

У сярэдзіне 1990-х гадоў у трамвайнай сетцы дзейнічала да 14 маршрутаў, да нядаўняга часу яны знаходзіліся ў вартым жалю стане. Да канца 2011 года закуплена 19 новых нізкападлогавых вагонаў Усць-Катаўскага завода, выкананы рамонт шэрагу ўчасткаў трамвайнага палатна. Па стане на 2020 год у Смаленску дзейнічае 2 маршруты трамвая, якія абслугоўваюць 69 вагонаў.