Уладзівастоцкі трамвай
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Urajiosutoku-siden.jpg/220px-Urajiosutoku-siden.jpg)
Уладзівастоцкі трамвай — найстарэйшая трамвайная сістэма ў азіяцкай частцы Расіі, першы трамвай выйшаў на вуліцы Уладзівастока 9 кастрычніка 1912 года.
З 1990-х гадоў знаходзіцца ў крызісным стане з-за адсутнасці ў гарадскім бюджэце сродкаў на рамонт і абнаўленне дэпо. Вялікая частка трамвайных ліній гістарычна сумешчаны з праезнай часткай, і, як прынята лічыць, у цяперашні час з-за моцнай загружанасці дарог трамвай толькі пагаршае транспартную праблему. Абмяркоўваюцца ідэі поўнага закрыцця трамвайнага руху ў горадзе. У цяперашні час ва Уладзівастоку застаўся толькі адзіны трамвайны маршрут № 6.