З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смалёўка татарская[3], Смолка[4] (Silene tatarica) — від кветкавых раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Шматгадовая травяністая расліна, 40—70 см вышынёй. Апушэнне рассеянае, унізе з павойных валасінак. У пазухах ніжняга сцябловага лісця маюцца кароткія вегетатыўныя парасткі. Чашачкі голыя, 7—10 мм даўжынёй. Пялёсткі зелянява-белыя, з глыбока-2-раздзельнымі пласцінкамі. Суквецце — доўгая, вузкая, шматкветкавая, вадкая, часта аднабаковая гронка. Кветкі: вяночак прыкладна 2 см шырынёй, 5 пялёсткаў; чашачка 5-лісточкавая; тычынак 10. Плод — цыліндрычная каробачка даўжынёй 8—10 мм[5].
Від распаўсюджаны ў Паўночнай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры[6][7][8].
Ва Украіне від расце ля берагоў рэк, сярод хмызнякоў, на ўзлесках лесу — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна; акрамя паўднёвага стэпу і горных раёнаў.
Зноскі
- Смолёвка татарская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)