Перайсці да зместу

Спарангій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спарангій цвільнага грыба роду Mucor са спелымі спорамі

Спарангій — орган, які вырабляе споры ў водарасцей, раслін, грыбоў.

У рознаспоравых раслін спарангій, які вырабляе мікраспоры, завецца мікраспарангіем, які вырабляе макраспоры — макраспарангіем ці мегаспарангіем.

У раслін спарангіі развіваюцца на спарафіце, у шматклеткавых спаравікоў — на спаразоях.