Спіс каралёў Ірака
Кароль Ірака араб. ملك العراق | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Герб | |
Фейсал II (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Каралеўства Ірак |
Папярэдняя пасада | Вярхоўны камісар Месапатаміі |
Пасада-пераемніца | Прэзідэнт Ірака |
Першы на пасадзе | Фейсал I |
Апошні на пасадзе | Фейсал II |
Рэзідэнцыя | Багдад |
Прызначаецца | па спадчыне |
Заснавана | 23 жніўня 1921 |
Скасавана | 14 ліпеня 1958 |
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і распаду Асманскай імперыі тры былыя асманскія вілаеты, якія складалі сучасны Ірак, перайшлі пад кантроль Вялікабрытаніі, што неўзабаве выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва. Для таго, каб хваляванні спыніліся, у 1921 годзе ў Іраку была заснавана манархія. Кіруючай стала дынастыя Хашымітаў, першым каралём — Фейсал I, былы кароль Сірыі, а таксама сын першага караля Хіджаза Хусейна бен Алі. 96 % іракцаў, якія галасавалі падчас плебісцыту, выказаліся на карысць манархіі.
Каралеўства Ірак існавала на працягу 37 гадоў. У 1958 годзе ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Ліпеньская рэвалюцыя. Вынікам перавароту стала звяржэнне манархіі і ўсталяванне рэспубліканскай улады ў Іраку.
Кіраўнікі Старажытнага Ірака (Месапатаміі)
[правіць | правіць зыходнік]Каралеўства Ірак (1921—1958)
[правіць | правіць зыходнік]Партрэт | Імя | Дата нараджэння | Пачатак кіравання | Канец кіравання | Дата смерці |
---|---|---|---|---|---|
Фейсал I араб. فيصل بن حسين |
20 мая 1883 | 23 жніўня 1921 | 8 верасня 1933 | 8 верасня 1933 | |
Газі I араб. غازي |
21 сакавіка 1912 | 8 верасня 1933 | 4 красавіка 1939 | 4 красавіка 1939 | |
Фейсал II араб. فيصل الثاني |
2 мая 1935 | 4 красавіка 1939 | 14 ліпеня 1958 | 14 ліпеня 1958 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спіс каралёў Ірака
- Спіс каралёў Ірака на alexhistory.narod.ru Архівавана 14 лістапада 2003.