Герб Ірака
Герб Ірака | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2008 |
Шчыт |
Іракскі сцяг |
Заснаванне | 2008 |
Герб Ірака — уяўляе сабой Арла Саладзіна, звязанага з пан-арабізмам XX стагоддзя, шчыт з іракскім сцягам, і ніжэй скрутак з арабскімі словамі الجمهورية العراقية (al-Jumhuriya al-`Iraqiya ці «Іракская рэспубліка)».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая постманархічная дзяржаўная эмблема Ірака была заснавана на старажытным сімвале сонца, і пазбягала арабскай сімволікі. Герб быў прыняты ў 1959 годзе і складаўся з чырвона-жоўтай васьміканцовай зоркі, якая сімвалізуе ўзыходнае сонца. У яе цэнтры ў апраўленні дзвюх крывых шабель размяшчаўся круг з пшанічным коласам і надпісам «Іракская Рэспубліка».
Аднак у 1965 быў прыняты герб, які змяшчае арла Арла Саладзіна. У адрозненне ад сённяшняга герба ён не ўтрымліваў тэксту ў шчыце на грудзі арла і палосы сцягоў былі размешчаны вертыкальна. У 1991 годзе палосы сталі гарызантальнымі. У 2004 у шчыт ізноў былі занесены змены каб ён адпавядаў навапрынятаму сцягу Ірака.
Герб Каралеўства Ірак з 1921 па 1958.