Спіс самых цяжкіх людзей у свеце
Выгляд
Прыведзены імёны, грамадзянства, пол, гады жыцця, узрост у поўных гадах на момант смерці, рост, максімальная маса цела і максімальны індэкс масы цела (ІМТ) самых цяжкіх людзей (больш за 450 кг) у афіцыйна засведчанай медыцынскай гісторыі.
Жывы
Памёр
Звесткі аспрэчваюцца
Імя | Краіна | Пол | Гады жыцця | Узрост (гадоў) | Рост (м) | Максімальная маса (кг) | Максімальны ІМТ (кг/м²) | Нататкі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Джон Брауэр Мінак[1] | ЗША | М | 1941—1983 | 41 | 1,85 | 635 | 186 | Уладальнік абсалютнага афіцыйна зарэгістраванага рэкорду па скінутай вазе — 419 кг[1]. |
Халід ібн Мухсэн Шаары[2] | Саудаўская Аравія | М | 1991— | 1,73 | 610 | 204 | У лістападзе 2013 года скінуў 150 кг, пасля таго як быў шпіталізаваны ў жніўні таго ж года па распараджэнні караля Абдалы[3]. | |
Мануэль Урыбе[4] | Мексіка | М | 1965—2014 | 48 | 1,96 | 597 | 155 | Прыцягнуў увагу сусветных СМІ ў студзені 2006 года, пасля чаго з дапамогай урачоў і дыетолагаў на працягу двух гадоў скінуў больш за 225 кг. |
Хуан Пэдра Франка[5] | Мексіка | М | 1985— | 585 | У 2016 годзе важыў 585 кг[6]. | |||
Кэрал Ягер[7] | ЗША | Ж | 1960—1994 | 34 | 1,70 | 545+ (на момант смерці) | 188 | Максімальная вага 727 кг не пацверджана. Зарэгістраваны скід 236 кг на працягу трох месяцаў без хірургічнага ўмяшання (5000 кДж / 1200 ккал у дзень). |
Роберт Батлер[8][9] | ЗША | М | 1972—2015 | 43 | 544 | У 2006 годзе важыў 408 кг, да моманту смерці ў 2015 годзе — 544 кг. | ||
Уолтар Хадсан[10] | ЗША | М | 1944—1991 | 47 | 1,77 | 544 | 173,6 | Унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як уладальнік самага вялікага абхопу таліі — 3,02 м (на 1987 год). |
Фрэнсіс Джон Лэнг (Майкл Уокер)[11][12] | ЗША | М | 1934—? | 1,88 | 538 | 152 | У 1980 годзе скінуў вагу да 167 кг[13]. | |
Эман Ахмед абд эль-Аці | Егіпет | Ж | 1980—2017 | 37 | 1,40 | 500+ | 251,1 | У 2017 годзе на працягу пяці тыдняў схуднела на 140 кг[14]. |
Майкл Хебранка[15] | ЗША | М | 1953—2013 | 60 | 1,83 | 500+ | 149 | |
Майра Лізбет Розалес[16][17] | ЗША | Ж | 1980— | 1,60 | 500+ | 183 | У 2015 годзе схуднела на 408 кг[18]. | |
Патрык Дыюэл | ЗША | М | 1962—2016 | 54 | 1,70 | 486 | 168 | |
Роберт Эрл Х’юз | ЗША | М | 1926—1958 | 32 | 1,84 | 485 | 143,3 | Самы цяжкі чалавек у свеце, здольны хадзіць. Унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як уладальнік самага вялікага абхопу грудной клеткі — 3,15 м. |
Разалі Брэдфорд | ЗША | Ж | 1943—2006 | 63 | 1,68 | 477 | 169 | Унесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як уладальніца рэкорду па скінутай вазе сярод жанчын — каля 416 кг. Памерла ад ускладненняў пасля аперацыі па выдаленні лішняй скуры[19]. |
Кенэт Брамлі[20] | ЗША | М | 1968— | 469 | ||||
Андрэ Наср[21][22][23] | Аўстралія | М | 1980— | 468 | ||||
Майк Партэлена[12] | ЗША | М | 1957—2003 | 45 | 1,90 | 464 | 128,5 | |
Мілз Дардэн | ЗША | М | 1799—1857 | 57 | 2,30 | 463 | 87,5 | |
Катрына Рэйфард[24][25] | ЗША | Ж | 1977— | 454 | ||||
Сілванус Сміт III[26] | ЗША | М | 1940—1995 | 54 | 1,89 | 454 | 127 | |
Дэвід Рон Хай[12][27] | ЗША | М | 1953—1996 | 43 | 1,78 | 454 | 143 | |
Майкл Эдэлман[12][28] | ЗША | М | 1964—1992 | 28 | 451 | |||
Андрэс Марэна[29] | Мексіка | М | 1977—2015 | 38 | 450+ | Памёр у выніку ўскладненняў, звязаных з хірургічнай аперацыяй па памяншэнні вагі[29]. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Брайт (1721—1750) — ангельскі таўстун XVIII стагоддзя, да моманту смерці які важыў 266 кг.
- Донна Сімпсан (нар. 1967) — жыхарка ЗША, самая тоўстая жанчына-маці ў свеце (максімальная маса цела — 317 кг).
- Big Pun (1971—2000) — амерыканскі рэпер, максімальная маса цела якога складала 317 кг.
- Канісікі Ясакіці (нар. 1963) — прафесійны японскі сумоіст. На піку важыў 318 кг.
- Алайна Морган (1948—2009) — амерыканка, максімальная маса цела якой складала каля 318 кг.
- Палін Потэр (нар. 1962) — амерыканка, якая трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая тоўстая жанчына ў свеце пры масе цела 292 кг. На піку важыла каля 318 кг.
- Дэніэл Ламберт (1770—1809) — англійскі таўстун XVIII—XIX стагоддзяў, які да моманту смерці важыў 335 кг.
- Ізраіль Камакавіваоле (1959—1997) — гавайскі спявак, максімальная маса цела якога складала 343 кг.
- Рыкі Напуці (1973—2012) — самы цяжкі жыхар Гуама, які важыў каля 400 кг.
- Эмануэль Ярбара (1964—2015) — амерыканскі сумаіст, змагар MMA. На піку важыў больш за 400 кг.
- Рэнэ Уільямс (1977—2007) — амерыканка, максімальная маса цела якой складала 406 кг. Да моманту смерці лічылася «самай вялікай жанчынай у свеце».
- Хэпі Хамфрі (1926—1989) — самы цяжкі ў гісторыі прафесійны рэстлер з ЗША, які важыў 410 кг.
- Карл Томпсан (1981/1982—2015) — самы цяжкі жыхар Вялікабрытаніі, які да моманту смерці важыў 413 кг.
- Пол Джонатан Мэйсан (нар. 1961) — брытанец, які ў 2010 годзе лічыўся самым тоўстым чалавекам у свеце пры масе цела 445 кг.
- Блізняты Макгуайр Білі (1946—1979) і Бенні (1946—2001) — самая тоўстая пара двайнят у свеце, важылі 328 і 338 кг адпаведна.
Зноскі
- ↑ а б Human Body/Extreme Bodies/Greatest Weight Loss . Guinness World Records. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2006. Праверана 28 кастрычніка 2008.
- ↑ Saudi Man Loses 700 Pounds: Khalid Bin Mohsen Shaeri Becomes Anti-Obesity Poster Child After Weight Loss . Huffington Post (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2015. Праверана 22 мая 2015.
- ↑ Brown, Victoria. Saudi King intervenes to help 1,345-pound man . CNN (19 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2019. Праверана 21 мая 2015.
- ↑ Hals-ton Mexican man loses 200 pounds . China Daily (27 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
- ↑ Extremely obese Mexican man, 32, who weighs 1,100lbs and has spent last six years confined to bed, visits hospital to learn if he will ever walk again . Daily Mail Online (16 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2017. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ Torosyan, Vardan. Самый толстый мужчина в мире поправился ещё на 85 кг (Фото) . BlogNews. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2017. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ What next for 1,200-pound woman? // The Flint Journal : (en). — 1994. — 17 чэрвеня. — P. A1.
- ↑ Nursing home uses a crane to hoist 1,200lb man from his room for hospital trip . Daily Mail Online (22 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2015. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ 1,200 pound man dies . NBC 10 News (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2015. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Niedershuh, Karl. Walter Hudson: The Life and Death of a Big Man(недаступная спасылка). Dimensions Online. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
- ↑ World’s Heaviest People . Niagara Falls Reporter (7 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2015. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ а б в г The World’s Heaviest People(недаступная спасылка). Dimensions Magazine. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2015. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Sideshow World . Sideshow World. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Самая толстая женщина в мире похудела на 140 килограммов за пять недель . Газета.Ru (19 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Medical Mystery: Morbid Obesity . ABC News (17 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
- ↑ Arthurs, Deborah. ‘I never gave up hope’ . Daily Mail (4 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2012.
- ↑ Mulher acusada de matar sobrinho se livra da prisão por ser muito gorda . Virgula (20 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2012.
- ↑ Mayra Rosales la mujer que logró bajar 800 libras por amor(недаступная спасылка). Univision (20 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Press Release(недаступная спасылка). RosalieBradford.com (via WayBack Machine) (13 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2008. Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Bodyshock: Hals-ton Dad . Channel 4. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
- ↑ Half tonne Andre Nasr on brink of death sheds one third of his body weight . Daily Mail Online (10 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Pike B., Hansen J.. 400kg man who lost part of his house and over 100kg now plans to study nutrition . The Daily Telegraph (14 лютага 2015). Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Sydney’s fattest man once charged with murder after gang member’s death in pool hall . The Daily Telegraph (11 мая 2015). Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ World’s fattest woman who was bed-bound for FIVE YEARS sheds 500lbs . Daily Mail Online (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Padi M.. World’s fattest woman heavier than small CAR reveals new body after shedding 36 stone . Mirror Online (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2022. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ ‘Hambone’ Smith, Who Weighed 1,000 Pounds, Dead at 54 . AP News Archive (15 чэрвеня 1995). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2014. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ 1,000 Pound New York Man Dies in Manhattan Hospital // Jet : (en). — 1996. — 30 верасня. — P. 61.
- ↑ Tons of Love // Weekly World News : (en). — 1989. — 6 чэрвеня. — P. 5.
- ↑ а б IANS. Andres Moreno, world’s most obese man dies at 38 despite successful weight-loss surgery . The Indian Express (26 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 5 сакавіка 2021.