Перайсці да зместу

Спіс эпізодаў тэлесерыяла «Слайдары»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ніжэй прыведзены спіс эпізодаў амерыканскага навукова-фантастычнага тэлевізійнага серыяла «Слайдары». Серыял выходзіў на канале Fox з сакавіка 1995 па май 1997 года і на Sci Fi Channel з чэрвеня 1998 па люты 2000 года. Усяго было знята 88 серый.

Сезон Эпізоды Даты паказу
Прэм’ера Фінал Сетка
1 10 22 сакавіка 1995 (1995-03-22) 17 мая 1995 (1995-05-17) Fox
2 13 1 сакавіка 1996 (1996-03-01) 12 ліпеня 1996 (1996-07-12)
3 25 20 верасня 1996 (1996-09-20) 16 мая 1997 (1997-05-16)
4 22 8 чэрвеня 1998 (1998-06-08) 23 красавіка 1999 (1999-04-23) Syfy
5 18 11 чэрвеня 1999 (1999-06-11) 4 лютага 2000 (2000-02-04)

Fox змяніла першапачатковы парадак серый з мэтай павышэння рэйтынгу за кошт больш насычаных дзеяннем серый[1]. Гэта часта выклікае блытаніну, а часам і храналагічныя памылкі ў сюжэтнай лініі (напрыклад, эпізод 5 «Прынц Уэйлскі» адкрываецца развязкай сюжэту, які ўзнік у эпізодзе 6 «Лета любві»)[2].

у
серыяле
у
сезоне
НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’ерыВытв.
код
1-21-2 «Пілот» Эндзі ТэнантРоберт К. Вайс і Трэйсі Торм22 сакавіка 1995 (1995-03-22)83535
Куін Мэлары, аспірант-фізік выяўляе «Святы Грааль Фізікі» — падарожжа па паралельных вымярэннях. Узбуджаны сваім адкрыццём, Куін сустракаецца са сваімі сябрамі — Уэйд Уэлс і прафесарам Артура. Думаючы, што гэта будзе пяцігадзіннае падарожжа, яны разам адпраўляюцца ў паралельны сусвет. Але зрабіўшы магутнасць партала занадта высокай, яны выпадкова засмоктваюць з сабой Рэмбранта Браўна. Цудам пазбегнуўшы ледзянога тарнада ў паралельным Сан-Францыска (збіўшы пры гэтым налады таймера), Куін і яго кампаньёны перамяшчаюцца ў мір, дзе Савецкі Саюз перамог Амерыку. Яны далучаюцца да рэвалюцыянераў, каб выратаваць Рэмбранта ад зняволення, вызваліць ЗША, і вярнуцца ў свой сусвет... як ім здаецца... 
35 «Ліхаманка» Марыё АцапардзіЭн Паўэл і Роўз Шахт29 сакавіка 1995 (1995-03-29)70402
Слайдары патрапілі ў сусвет з эпідэміяй, у якім антыбіётыкі ніколі не былі вынайдзены. Двайнік Куіна з’яўляецца «пацыентам 0», гэта значыць першым захварэўшым — крыніцай эпідэміі. За яго злаўленне прызначана ўзнагарода. І перш чым слізгаць, Слайдары павінны знайсці сродак супраць хваробы, пакуль не стала занадта позна. 
46 «Апошнія дні» Майкл КёшДэн Лэйн5 красавіка 1995 (1995-04-05)70404
Група слізгае да паралельнага вымярэння, дзе буйны астэроід ляціць курсам на Зямлю, і дзе Эйнштэйн ніколі не дазваляў стварэнне ядзернай зброі. Толькі 48 гадзін да «Суднага Дня» (і 72 гадзіны да наступнага слізгацення), Артура ліхаманкава працуе з Бенішам, эксцэнтрычным, але ўсё ж бліскучым маладым навукоўцам, каб выкарыстаць ураўненне Эйнштэйна для аднаўлення атамнай боегалоўкі. 
54 «Прынц Уэйлскі» Фелікс АлькалаЛі Голдберг і Уільям Рабкін12 красавіка 1995 (1995-04-12)70403
У сусвеце, дзе Вялікабрытанія паспяхова падавіла Вайну за незалежнасць ЗША, Слайдары ўцягнуты ў змову з мэтай забойства наследніка прастола і злога шэрыфа Сан-Францыска, які аказваецца двайніком прафесара. 
63 «Лета любві» Марыё АцапардзіТрэйсі Торм19 красавіка 1995 (1995-04-19)70401
У спробе збегчы ад велізарных пчол, якія знішчаюць усіх на сваім шляху, Куін адчыняе «акно» крыху раней. Уэйд і Рэмбрант скачуць першымі, пасля чаго праход закрываецца. У апошнюю хвіліну Куіну ўдаецца зноў яго адкрыць і пазбегнуць з прафесарам гібелі. Уэйд і Рэмі з жахам усведамляюць, што затрымаліся ў новым сусвеце і вымушаныя знайсці прытулак у селішчы хіпі. Куін і Артура ж тым часам спрабуюць зразумець што адбылося ў гэтай рэальнасці, з-за чаго ў ёй пануе культура 60-х
78 «Разумнікі» Цімаці БондЯкаб Эпштэйн і Скот Сміт Мілер26 красавіка 1995 (1995-04-26)70405
У гэтым паралельным вымярэнні вельмі паважаецца інтэлект. Куіна з Артура сустракаюць як нацыянальных герояў. Слайдары спрабуюць знайсці машыну для слізгацення, пабудаваную Куінам з гэтай Зямлі. Адначасна прафесар вырашае сямейныя пытанні з яго жонкай у гэтым сусвеце, а Куін гуляе ў лізе «Гульні розумаў». 
87 «Слабы пол» Верн ГілумДон Прэствіч і Ніколь Ёркін3 мая 1995 (1995-05-03)70406
У гэтым сусвеце традыцыйныя мужчынскія і жаночыя ролі поўнасцю зменены: мужчыны застаюцца дома з дзецьмі і робяць хатнюю працу, у той час як жанчыны зарабляюць грошы і займаюцца палітыкай. Артура спрабуе абараніць правы мужчын і нават вылучае сваю кандыдатуру на пасаду мэра. 
99 «Кароль вярнуўся» Верн ГілумТрэйсі Торм10 мая 1995 (1995-05-10)70408
Рэмбранта памылкова прымаюць за яго двайніка, рок-легенду, якога даўно не было, і які лічыцца памерлым, у сусвеце, дзе ён быў такім жа папулярным, як Элвіс Прэслі. У нашага Рэмбранта з’явіўся шанец ажыццявіць сваю мару стаць сусветна знакамітым. Аднак ён разумее, што вядомасць і слава могуць быць смяротна небяспечнымі. 
1010 «Латарэя» Лес ЛандауДжон Повіл17 мая 1995 (1995-05-17)70409
Слайдары трапляюць у сусвет, які з першага погляду падобны на рай: няма злачыннасці і беспрацоўя, насельніцтва ўсёй планеты ўсяго 500 млн чалавек. У кожнай краіне праводзіцца латарэя, дзе проста выдаюць грошы. Пераможца цэлы дзень можа купляць сабе ўсё, што заўгодна, а яго сям’я будзе кожны год атрымліваць буйную суму грошай. Але кошт гэтай латарэі - смерць (так урад рэгулююць колькасць насельніцтва). І Уэйд Уэлс выйграла ў латарэі. 

Як і ў першым сезоне, Fox зноў трансліраваў серыі не ў запланаваным парадку, на гэты раз нават змяніўшы фінал. Меркаваны парадак эпізодаў паказаны вытворчымі кодамі[3][4].

у
серыяле
у
сезоне
НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’ерыВытв.
код
111 «Крок у містыку» Рычард КомптанТрэйсі Торм1 сакавіка 1996 (1996-03-01)K0807
На альтэрнатыўнай Зямлі, пагружанай у акультныя практыкі, Куін становіцца мішэнню шамана, які патрабуе яго мозг у якасці аплаты за аказаныя паслугі. Мясцовы Чараўнік можа мець ключ, каб вярнуць Слайдараў дадому. 
124 «Багі любві» Джон Мак-ФерсанТоні Блэйк і Пол Джэксан8 сакавіка 1996 (1996-03-08)K0803
У гэтым свеце з-за бактэрыялагічнай вайны загінула большасць мужчынскага насельніцтва планеты. Тых мужчын, хто выжыў, змясцілі ў цэнтры Рэ-папуляцыі, дзе яны «працуюць» з 5-6 жанчынамі ў дзень. Куіна, Рэмбранда і Артура змясцілі туды і зараз Уэйд трэба выцягнуць іх адтуль. 
137 «Джыліян з міру духаў» Пэрыс БаркліТоні Блэйк і Пол Джэксан15 сакавіка 1996 (1996-03-15)K0810
Падчас слізгацення ў варонку пападае маланка. З-за гэтага Куін перамяшчаецца ў той жа сусвет, што і астатнія Слайдары, але ў іншае вымярэнне. Куіна ніхто не бачыць і не чуе, акрамя адной дзяўчыны, якую ўсё лічаць вар’яткай. Таймер жа пасля слізгацення быў моцна пашкоджаны, і мала шанцаў яго адрамантаваць, бо высокія тэхналогіі ў гэтым свеце афіцыйна забаронены. 
145 «Добры, Дрэнны, Багаты» Оскар Л. КостаСкот Сміт Мілер22 сакавіка 1996 (1996-03-22)K0805
Слайдары трапляюць у сусвет, дзе Сан-Францыска знаходзіцца ў штаце Тэхас. Тут пануюць парадкі Дзікага Захаду. Біржавыя здзелкі ўяўляюць сабой гульню ў покер, адвакаты тут гэта трапныя стрэлкі. Куін палічылі самым хуткім стралком пасля «забойства» эксчэмпіёна-адваката. Яго наймаюць у буйную карпарацыю. Але Куін у жыцці не трымаў рэвальвер у руках. 
153 «Эль Сід» Пэрыс БаркліДжон Повіл29 сакавіка 1996 (1996-03-29)K0802
Куін і яго каманда патрапілі ў сусвет, дзе Сан-Францыска — турма строгага рэжыму. З імі хлопец і дзяўчына з мінулага слізгацення. Ім трэба тэрмінова выбрацца з турмы, бо яна прызначана для смяротнікаў. І вось-вось павінен пачацца жудасны землятрус. 
162 «Новы час у тым жа сусвеце» Верн ГілумЯкаб Эпштэйн5 красавіка 1996 (1996-04-05)K0801
У сусвеце, дзе Канстытуцыя Злучаных Штатаў абвешчана па-за законам, паўзункі спрабуюць захаваць апошнюю ў свеце копію дакумента і выратаваць суддзю-актывіста ад публічнага пакарання. 
1711 «Ісціна ў дыназаўрах» Оскар Л. КостаСтыў Браўн26 красавіка 1996 (1996-04-26)K0813
Слайдары аказваюцца ў сусвеце, дзе Сан-Францыска запаведнік. І ў ім жывуць дыназаўры. Героям прыходзіцца ратавацца ад іх і шукаць згублены пры скачку таймер. Дапамогі ім чакаць няма ад каго, бо егер у гэтым запаведніку — усяго толькі галаграма. 
1810 «Посттраўматычны сіндром слізгацення» Адам НімойНан Хейган3 мая 1996 (1996-05-03)K0812
Стомленыя ад шматлікіх слізгаценняў, героі лічаць, што вярнуліся дадому. Пакуль Уэйд і Рэмбрант рыхтуюцца рухацца далей, Куін сумняваецца, заўважыўшы розніцу ў вельмі нязначных дэталях. Характар Артура нечакана мяняецца, калі ён бярэ на сябе адказнасць за вынаходства слізгацення паміж сусветамі. 
198 «Апантанасць» Колін БаксіСтыў Браўн і Джон Повіл24 мая 1996 (1996-05-24)K0808
Слайдары трапляюць у сусет, у якім дамінуюць экстрасэнсы. Галоўны Аракул (які з’яўляецца самым магутным чалавекам у свеце) улюбляецца ў Уэйда і спрабуе ўтрымаць яе ад слізгацення. 
2012 «Выдатныя хлопцы» Алан ІстманШон Кларк і Скот Сміт Мілер31 мая 1996 (1996-05-31)K0804
Куін з прыяцелямі прызямляюцца прама ў момант зліцця (вяселля) двух гангстарскіх сем’яў. І вось бяда двайнік Рэмбранта з’яўляецца кіраўніком каманды «Недатыкальных» — непадкупных агентаў ФБР, якіх баяцца нават мафіёзі. Ад гэтага ў хлопцаў пачаліся вялікія праблемы. 
2113 «Маладыя і бязлітасныя» Рычард КомптанМайкл Фернара, Т. Эдвард Энтані і Фон Візэнхант7 чэрвеня 1996 (1996-06-07)K0814
Слайдары прызямляюцца ў сусвет, дзе тыя, каму за трыццаць ужо з’яўляюцца старымі, а моладзь займае важныя пасады ва ўсіх сферах грамадства. Рэмбранта і Артура арыштоўваюць за тое, што яны зайшлі ў бар, які быў толькі для маладых. У той жа час Куіну даводзіцца прыкідвацца сваім двайніком, які загадкава загінуў незадоўга перад іх з’яўленнем у гэтым сусвеце. 
229 «Уварванне» Рычард КомптанТрэйсі Торм28 чэрвеня 1996 (1996-06-28)K0809
У гэтым паралельным свеце Слайдары сустракаюцца з крамагамі — малпападобнай расой. І яны зусім не прышэльцы, а жыхары паралельнай Зямлі, якія таксама могуць слізгаць у іншыя сусветы. Іх тэхналогія значна лепшая за тэхналогію людзей. Мэта крамагаў — гэта захоп усіх Земляў, якія яны сустрэнуць. Слайдары трапляюць у палон, таймер страчаны і, падобна, у іх ужо няма шанцаў збегчы. 
236 «А час сыходзіць» Рычард КомптанСтыў Браўн12 ліпеня 1996 (1996-07-12)K0806
Слайдары сустракаюцца з двайнікамі адной і той жа групы людзей у трох розных мірах, уключаючы Дален, школьнай сяброўкі Куіна. У адным са сусветаў час рухаецца ў процілеглым кірунку: яны апынаюцца ў турме за яе забойства, а затым паўстаюць перад судом, перш чым выйсці на волю. 

Сезон 3 (1996–1997)

[правіць | правіць зыходнік]

І зноў Fox транслявала серыі гэтага сезона не па парадку. Напрыклад, «Падман» быў зняты як прэм’ера трэцяга сезона. У гэтым эпізодзе гледачы даведаюцца, чаму Слайдары зараз з’яўляюцца пасля перамяшчэння дзе заўгодна паміж Сан-Францыска і Лос-Анджэлесам. Аднак Fox вырашыў спачатку трансляваць эпізод «Правілы гульні», паколькі ў ім было больш экшэна. Меркаваны парадак эпізодаў паказаны вытворчымі кодамі[5]. Парадак прагляду трансляцыі наступны[6]:

у
серыяле
у
сезоне
НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’ерыВытв.
код
242 «Правілы гульні» Оскар Л. КостаДжозеф Андэрсан20 верасня 1996 (1996-09-20)K1805
Слайдары прызямляюцца пасярод сапраўднай ваеннай гульні ў прамым эфіры. Становіцца яшчэ больш складана пасля таго, як прафесар слепне. Цяпер Слайдары вымушаны ўзяцца за зброю і прайсці да канца гэтую вар’яцкую гульню. 
251 «Падман» Рычард КомптанТоні Блэйк і Пол Джэксан27 верасня 1996 (1996-09-27)K1801
У гэтым сусвеце група вучоных, якую некалі ўзначальваў двайнік прафесара, працуе над падарожжамі ў паралельныя сусветы. Пасля загадкавай смерці мясцовага Артура праект узначаліла яго пераемніца Логан Сандклэр. Логан пераконвае Куіна дапамагчы ў распрацоўцы праекту. Аднак прафесар сумняваецца ў сумленнасці яе намераў і такой нелагічнай смерці Артура з гэтага сусвету. Разам з Уэйд ён спрабуе дакапацца да праўды. 
264 «Кіслотны тэст электрычнага смерчу» Оскар Л. КостаСкот Сміт Мілер4 кастрычніка 1996 (1996-10-04)K1809
Слайдары прызямляюцца пасярод пустыні, дзе назіраецца дзіўная электрычная актыўнасць, якая прываблівае тарнада. Пасля блуканняў героі наторкаюцца на селішча сярод скал, куды смерчы не даходзяць. Тут жыве абшчына, якая выступае супраць любых тэхналогій. Лідэр гэтай абшчыны забірае таймер Слайдараў і вырашае пакінуць Уэйд у заложніках, а Куіна, Артура і Рэмбранта выгнаць у пустыню. 
275 «Апякун» Адам НімойТрэйсі Торм11 кастрычніка 1996 (1996-10-11)K1803
Зямля тут круціцца крыху павольней, чым родная Зямля нашых герояў. З-за гэтага і час ідзе крыху павольней. Таму яны аказваюцца ў сусвеце абсалютна падобным да іх, але на 12 гадоў у мінулым. Куін сустракае юнага сябе і ўсяляк спрабуе абараніць яго ад усіх небяспек, з якімі некалі сутыкнуўся сам. 
286 «Уладары сноў» Джэферы ЛевіСкот Сміт Мілер і Мелінда М. Снодграс18 кастрычніка 1996 (1996-10-18)K1807
Слайдары трапляюць у сусвет дзе ва ўладзе стаяць «уладары сноў». Гэтыя людзі, аднойчы дакрануўшыся да вас, могуць у далейшым пранікаць у вашы сны. І калі яны забіваюць вас у сне, вы паміраеце па-сапраўднаму. Адзін з «уладароў сноў» дакрануўся да Уэйд і абраў яе сваёй наступнай ахвярай. 
297 «Пустынны шторм» Джым ДжонстанМэт Дырбарн1 лістапада 1996 (1996-11-01)K1810

У гэтым свеце вада — галоўная каштоўнасць. Слайдары ратуюць дзяўчыну-тэлепата. Яна з горада, у якім жыве народ, жанчыны якога валодаюць дарам знаходзіць ваду, вылечваць і г. д. Але праблема ў тым, што гэтая дзяўчына прывязалася да піратаў пустыні, якія вельмі прагнуць знайсці гэты горад-рай.

Заўвага: Акцёр Кен Стэдман (англ.: Ken Steadman) загінуў у выніку няшчаснага выпадку падчас вытворчасці гэтага эпізоду. 
308 «Логава дракона» Дэвід ЛівінгстанТоні Блэйк і Пол Джэксан8 лістапада 1996 (1996-11-08)K1816
Чараўнік хоча злавіць Куіна у сусвеце, дзе сям’я Мэлары валодае магічнымі здольнасцямі. На Рэмбранта ўздзейнічае прываротнае зелле, і ён пачынае прызнавацца ў каханні да Ўэйд. Ці змогуць яны ўсё перажыць гнеў Дракона? 
319 «Агонь ўнутры» Джэферы ЛевіДжозеф Андэрсан15 лістапада 1996 (1996-11-15)K1814
З папярэдняга сусвету Слайдары выпадкова прыносяць з сабой разумны агонь. На жаль, сусвет, у які яны патрапілі, цалкам трымаецца на нафтавай прамысловасці, ад чаго большую частку горада займаюць заводы і нафтасвідравіны. І калі паўсюль раптоўна пачынаюць разгарацца пажары, Куін адразу разумее, хто за гэтым стаіць. 
3210 «Прынц слізгаценняў» Рычард КомптанЭлея Горвіц22 лістапада 1996 (1996-11-22)K1808
У гэтым сусвеце жанчыны ў выніку эпідэміі страцілі здольнасць даношваць плод, і гэты абавязак выконваюць мужчыны пасля аперацыі па перасадцы маткі. Рэмбрант гэтага сусвету з’яўляецца герцагам і яго жонка якраз павінна перадаць плод мужу. Але герцаг знік. І тут з’яўляюцца Слайдары і іх Рэмбранта прымаюць за герцага і робяць яму аперацыю. 
333 «Слізгаценне мёртвага чалавека» Рычард КомптанНан Хейган29 лістапада 1996 (1996-11-29)K1804
Двайнік Куіна адшукваецца за забойства. Правасуддзе ў гэтым сусвеце ўяўляе сабой тэлешоу і прысяжныя гэта гледачы. Куіна — нашага слайдара — арыштоўваюць замест двайніка. Астатнія Слайдары вырашаюць, што знайсці двайніка Куіна — адзіны спосаб выратаваць іх сябра. 
3411 «Твор мастацтва» Джон Т. КрэчмерШайлер Кент і Нан Хейган6 снежня 1996 (1996-12-06)K1813
У гэтым сусвеце не засталося людзей. Усё насельніцтва было заменена андроідамі. Вучоны Олдэн хоча перасадзіць мозг Куіна і Рэмбранта ў цела андроідаў, перш чым ён пройдзе аналагічную працэдуру. 
3512 «Сезонныя прагнасці» Рычард КомптанЭлея Горвіц20 снежня 1996 (1996-12-20)K1806
Гэта сусвет камерцыі, дзе супермаркеты — гэта гіганцкія гарады, якія параць у паветры. Слайдары ўладкоўваюцца ў такую краму працаваць за два дні да Калядаў. Але неўзабаве высвятляецца, што пакупнікоў гэтай крамы з дапамогай тэлебачання замбіруюць на набыццё тавараў. 
3613 «Самае зверскае забойства» Джэф ВулноуДэвід Пекінпа3 студзеня 1997 (1997-01-03)K1815
У гэтым сусвеце Артура прамываюць мазгі, прымушаючы паверыць у тое, што ён вялікі сышчык па імені Рэджынальд Дойл (аналаг Шэрлака Холмса) і змяшчаючы ў спецыяльны парк, які нагадвае XIX стагоддзе. Сітуацыя становіцца вельмі небяспечнай пасля таго, як хтосьці пачаў па-сапраўднаму забіваць жанчын у стылі Джэка-Патрашыцеля. 
3714 «Слізгай як егіпцянін» Адам НімойСкот Сміт Мілер17 студзеня 1997 (1997-01-17)K1817
Слайдары трапляюць у сусвет, дзе Лос-Анджэлес - частка Егіпецкай імперыі, а дынастыі фараонаў стаяць ва ўладзе. Куін даведаецца, што фараоны таксама слайдары. Героі апыняюцца зняволенымі ў адной з пірамід у цэнтры горада разам з гіганцкім жуком-скарабеем
3815 «Страчаны рай» Джым ДжонстанСтывен Столяр31 студзеня 1997 (1997-01-31)K1818
У гэтым сусвеце Слайдары трапляюць у мястэчка, дзе ўжо 50 гадоў ніхто не паміраў і не старэў. Сакрэт даўгалецця ў тым, што жыхары мястэчка ядуць слізь якая застаецца пасля абеду падземнага монстра-чарвяка. Абедае гэты монстр выключна людзьмі. І зараз жыхары мястэчка жадаюць скарміць чарвяку Слайдараў. 
3917 «Зыход: частка 1» Джым ЧарлстанДжон Рыс-Дэвіс, Тоні Блэйк і Пол Джэксан21 лютага 1997 (1997-02-21)K1825
Калі Слайдары прызямляюцца на зямлю, якая вось-вось будзе знішчана выпраменьваннем пульсара, ваеннае падраздзяленне прымушае іх дапамагчы паправіць тэхналогію слізгацення, каб яны маглі пераносіць людзей у паралельны сусвет. Куін аб’ядноўваецца з капітанам Мэгі Бэкет у пошуках прыдатнай Зямлі і знаходзіць каардынаты сваёй Зямлі. У гэты час на ваеннай базе ёсць нехта хто ўводзіць людзей у кому
4018 «Зыход: частка 2» Джэферы ЛевіДжозеф Андэрсан, Тоні Блэйк і Пол Джэксан28 лютага 1997 (1997-02-28)K1824
Куін і Мэгі знаходзяць альтэрнатыўную Зямлю, на якую яны могуць перавезці 150 тых, хто выжыў з папярэдняй Зямлі. Аднак у палкоўніка Рыкмана ёсць схаваныя планы ў дачыненні да тых, хто выжыў. Муж Мэгі застрэлены, калі ён даведваецца, што Рыкман уводзіць людзей у кому. Таксама Рыкман забівае хворага прафесара і збягае з таймерам, а Мэгі далучаецца да групы, каб адпомсціць. 
4119 «Адзіныя выжылыя» Дэвід ПекінпаСтывен Крыозер7 сакавіка 1997 (1997-03-07)K1819
Слайдары ў сусвеце зомбі, з людзей амаль нікога не засталося. Укус аднаго з зомбі заражае Куіна. І зараз астатнім трэба знайсці лекі ад гэтага. 
4221 «Той, хто разводзіць» Пэрыс БаркліЭлея Горвіц14 сакавіка 1997 (1997-03-14)K1823
Мэгі заражана паразітам, які бярэ пад кантроль яе цела і спрабуе знайсці сабе пару. Цяпер задача астатніх выцягнуць гэтую дрэнь з Мэгі і не стаць прымусовымі донарамі органаў у сусвеце, дзе ў донараў органаў няма выбару. 
4316 «Самы апошні рай» Алан ІстманДжозеф Андэрсан28 сакавіка 1997 (1997-03-28)K1820
У гэтым свеце існуе два тыпы людзей — тыя хто жыве на паверхні і тыя хто жыве пад зямлёй. Квін і Уэйд захрасаюць у падземным горадзе. 
4420 «Зваротнае слізгаценне цемры» Джэф ВулноуНан Хейган і Скот Сміт Мілер11 красавіка 1997 (1997-04-11)K1802
Слайдары перазямляюцца ў сусвет, дзе частка тэрыторыі пакрыта атрутным туманам. У гэтым тумане жывуць людзі, якія прыстасаваліся да яго, і сярод іх аказваецца Рыкман. Цяпер задача Слайдараў не даць яму знайсці новую ахвяру. 
4523 «Паўзучы» Джым ДжонстанТоні Блэйк і Пол Джэксан25 красавіка 1997 (1997-04-25)K1829
У сусвеце, дзе курэнне забаронена, Куін і Рэмбрант разлучаюцца з Уэйдам і Мэгі пасля таго, як іх самалёт разбіўся ў джунглях. Яны спрабуюць уз’яднацца, дапамагаючы людзям, якія спрабуюць злавіць смяротных змей. 
4624 «Дынамір» Рычард КомптанДэвід Пекінпа2 мая 1997 (1997-05-02)K1827
Пераследуючы Рыкмана, Слайдары зноў трапляюць у той сусвет куды яны перасялілі людзей з ваеннай базы. Але паселішчы людзей спустошаны. Віной таму дыназаўры якія жывуць на гэтай зямлі, а асабліва Тыраназаўр Рэкс. Слайдарам даводзіцца змагацца і з Рэксам і з Рыкманам. 
4722 «Стокер» Джэры О’КонэлДжозеф Андэрсан9 мая 1997 (1997-05-09)K1826
Уэйд пасябравала з музыкантамі-вампірамі, якія хочуць cкрасці таймер. Рыкман хаваецца пад выглядам святара. Куін аб’ядноўваецца з Ван Хельсінгерам, калі яны спрабуюць забіць усіх вампіраў у групе. 
4825 «Слізгаценне па гэты бок раю» Джым ДжонстанНан Хейган16 мая 1997 (1997-05-16)K1828
У гэтым сусвеце Каліфорнія ўяўляе сабой ланцуг астравоў. Слайдары пераследуюць Рыкмана на востраве, на якім жыве вучоны Варгус. Варгус стварыў расу гібрыдаў чалавека і жывёл. Слайдары робяць апошнюю спробу вярнуцца дадому з Таймерам Рыкмана, але ці змогуць яны ўсё патрапіць у свой сусвет? 

Сезон 4 (1998–1999)

[правіць | правіць зыходнік]
у
серыяле
у
сезоне
НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’ерыВытв.
код
491 «Генезіс» Рэза БадзііДэвід Пекінпа8 чэрвеня 1998 (1998-06-08)K2801
Праз тры месяцы пасля разлукі з Рэмбрантам і Уэйд Куін і Мэгі вяртаюцца на Зямлю Куіна і даведваюцца, што яе заваявалі крамагі. Куін даведваецца, што ён не з гэтай Зямлі, і што ў яго ёсць брат у паралельным сусвеце. 
502 «Прарокі і пройгрыш» Марка СобелБіл Дыял8 чэрвеня 1998 (1998-06-08)K2805
Слайдары прызямляюцца ў сусвеце, дзе дамінуе рэлігія і вернікі жадаюць адправіцца на іншы бок праз партал. Пасля таго, як Слайдары даведваюцца, што людзей забіваюць, а не пераносяць у паралельны сусвет, таймер канфіскуюць, а іх саміх арыштоўваюць. 
513 «Палігон» Рэза БадзііКрыс Блэк15 чэрвеня 1998 (1998-06-15)K2810
Мэгі ратуе жыццё крамага ў сусвеце, дзе крамагі праводзяць эксперыменты на людзях. Куін даведваецца, наколькі ненавісным стаў Рэмбрант пасля некалькіх месяцаў у няволі. 
524 «Віртуальнае слізгаценне» Рычард КомптанКіт Дэмран22 чэрвеня 1998 (1998-06-22)K2807
Слайдары трапляюць у сусвет, дзе ўсё выкарыстоўваюць віртуальную рэальнасць. Мэгі трапляе пад назіранне тых, хто хоча пабудаваць Машыну для слізгацення. 
535 «Забойца сусвету» Рэза БадзііМарк Скот Зікры29 чэрвеня 1998 (1998-06-29)K2804
Слайдары прызямляюцца ў сусвеце, дзе двайнік Куіна перамясціў усё насельніцтва, акрамя яго самога, у паралельны сусвет. 
546 «О, брат. Дзе ты?» Дэвід ПекінпаКрыс Блэк, Дэвід Пекінпа, Біл Дыял, Марк Скот Зікры6 ліпеня 1998 (1998-07-06)K2811
Куін знаходзіць свайго брата Коліна ў сусвеце, значна менш развітым, чым яго Зямля. Пасля перамяшчэння ў наступны сусвет Коліну трэба будзе даведацца, як уладкованы сучасны свет. 
557 «Проста скажы "Так"» Джэферсан КібіРычард Мэнінг13 ліпеня 1998 (1998-07-13)K2809
Мэгі і Коліну даюць наркотыкі ў сусвеце, дзе ўжыванне наркотыкаў з’яўляецца абавязковым, і людзей могуць арыштаваць за адмову ад іх. Куін і Рэмбрант павінны знайсці спосаб выратаваць Мэгі і Коліна. 
568 «Альтэрнатвільскі жах» Дэвід ГросманКрыс Блэк20 ліпеня 1998 (1998-07-20)K2803
У сусвеце кіслотных дажджоў гатэль «Чандлер» здаецца населеным прывідамі, але ў Куіна ёсць больш навуковае тлумачэнне таго, што адбываецца. 
579 «Пастка» Джэры О’КонэлМарк Скот Зікры27 ліпеня 1998 (1998-07-27)K2815
Куін і Колін спрабуюць праслізнуць на сваю Зямлю, але апыняюцца ў месцы, прызначанвм для прадухілення вяртання крамагаў на гэтую зямлю. Жыхары там падзелены на людзей і крамагаў. 
5810 «Прытулак» Майкл МілерБіл Дыял17 жніўня 1998 (1998-08-17)K2813
Пасля таго як Куіна параніла, адзіны, хто можа яго выратаваць, — гэта доктар, навучаная метадам лячэння крамагаў. Але яе шукаюць спецслужбы за супрацоўніцтва з крамагамі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў яе закахаўся Рэмбрант. 
5911 «Каліфарнійскі рэйх» Роберт М. Уільямс-малодшыСкот Сміт Мілер24 жніўня 1998 (1998-08-24)K2802
Група перамяшчаецца ў Каліфорнію, дзе расізм — гэта звычайная з’ява. Рэмбранта арыштоўваюць за тое, што ён «імігрант». Небяспека ў тым, што імігрантаў падвяргаюць лабатаміі і ператвараюць у рабоў. Слайдары павінны выратаваць Рэмбранта і перашкодзіць абранню губернатара, які санкцыянаваў гэтыя працэдуры. 
6012 «У далінах смерці» Дэвід ПекінпаУільям Бігелоу31 жніўня 1998 (1998-08-31)K2812
Слайдары прызямляюцца ў сусвеце, які выкарыстоўваецца ў якасці трэніровачнага лагера крамагаў, дзе крамагі палююць на людзей. Колін выкрадзены, а Рэмбрандт атручаны снарадам. 
6113 «Ліпшыц Live!» Джэры О’КонэлКіт Дэмран30 лістапада 1998 (1998-11-30)K2814
Падчас гэтага слізгацення з-за нестабільнасці варонкі Куін і Колін прызямляюцца ў адной частцы горада, а Рэмі і Мегі ў іншай. У гэтым сусвеце самым папулярным шоу з’яўляецца шоу Ліпшыца. Калі ідзе гэта шоу жыццё ў горадзе замірае і ўсё глядзяць тэлевізар. Куін вырашае прабрацца на шоу ў надзеі, што Рэмі і Мэгі заўважаць яго. 
6214 «Маці і дзіця» Хэлайн ХэдРычард Мэнінг7 снежня 1998 (1998-12-07)K2819
Слайдары ратуюць жанчыну і яе маленькага сына-паўчалавека-паўкрамага з племяннога лагера. Вярнуўшы яе ў яе сусвет, яны павінны выратаваць яе сына ад віруса, які быў выкарыстаны для перамогі над крамагамі ў гэтым сусвеце. 
6315 «Павуціна» Пол ЛінчСтывен Столяр11 студзеня 1999 (1999-01-11)K2806
Патрапіўшы ў гэты сусвет Куін і Рэмбрант аказваюцца ўнутры будынка, аддзеленыя непрабіўной шкляной сцяной ад Мэгі і Коліна якія застаюцца звонку. Каб уз’яднацца, яны павінны дапамагчы пары, якая размаўляла толькі праз Інтэрнэт і ніколі не бачылі адзін аднаго. 
6416 «Падарожжа па дроце» Роберт А. ХудэчэкКрыс Блэк18 студзеня 1999 (1999-01-18)K2820
Двайнік Мэгі выдае сябе за яе і разам з Куінам, Рэмбрантам і Колінам трапляе ў сусвет, дзе тэхналогіі лічацца вядзьмарствам. Сапраўднай Мэгі трэба будзе выжыць у сусвеце, дзе мозг пілотаў звязваюць напрамую з знішчальнікамі. 
6517 «Сусвет даных» Джэры О’КонэлДжоэл Мецгер19 сакавіка 1999 (1999-03-19)K2808
Арчыбальд Чандлер з гатэля «Чандлер» ператварае Слайдараў у кампутарныя дадзеныя і прымушае іх прытрымлівацца яго патрабаванням. На шчасце, у гатэлі ёсць хакер Мак, які згаджаецца дапамагчы нашым героям. 
6618 «Шлях на Захад» Дэвід ПекінпаДжэры О’Конэл і Крыс Блэк26 сакавіка 1999 (1999-03-26)K2821
У сусвеце, які нагадвае «Стары Захад», Слайдары сутыкаюцца з крамагам Калітарам. Калітар падстаўляе Куіна, якога абвінавачваюць у забойстве, пасля чаго яму і Рэмбранту пагражае павешанне. 
6719 «Даглядчык майго брата» Рэза БадзііДаг Малітар2 красавіка 1999 (1999-04-02)K2816
Куіна памылкова прымаюць за клона яго двайніка ў сусвеце, дзе клоны выкарыстоўваюцца ў якасці донараў органаў. Клона ратуюць і зараз у Куіна хочуць забраць вочы для яго двайніка, які аслеп. 
6820 «Бездань» Роберт А. ХудэчэкУільям Бігелоу9 красавіка 1999 (1999-04-09)K2817
Слайдары трапляюць у мястэчка, якое падобна на рай. Няма гвалту і варожасці, усе дружалюбныя і шчаслівыя. Але ў гэтым мястэчку ёсць дзяўчынка, якая ўзяла на сябе цяжар страхаў і жахаў гэтага горада. Рэмі даведваецца, што гэтае «цяжар» прымушае людзей кідацца ў глыбокую шахту. Той, хто знаходзіцца побач з асуджаным падчас яго падзення, бярэ гэты цяжар на сябе. Побач з гэтай дзяўчынкай апынуўся Рэмі. 
6921 «Дарогі, якія мы выбіраем» Джэры О’КонэлМарк Скот Зікры і Біл Дыял16 красавіка 1999 (1999-04-16)K2822
«Пузырчаты сусвет» ахутвае Куіна і Мэгі, пакуль Рэмбрант і Колін спрабуюць выжыць у міры, які раздзіраецца вайной. 
7022 «Раскрыццё» Роберт М. Уільямс-малодшыМарк Скот Зікры і Біл Дыял23 красавіка 1999 (1999-04-23)K2823
Знайшоўшы навукова-фантастычны раман, у якім распавядаецца аб канфлікце які нагадвае канфлікт паміж людзьмі і крамагамі, Куін і Колін спадзяюцца, што аўтар дапаможа ім знайсці іх сусвет і сустрэцца са сваімі біялагічнымі бацькамі. 

Сезон 5 (1999–2000)

[правіць | правіць зыходнік]
у
серыяле
у
сезоне
НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’ерыВытв.
код
711 «Адклеены чалавек» Гай МагарКіт Дэмран, Дэвід Пекінпа, Крыс Блэк і Біл Дыял11 чэрвеня 1999 (1999-06-11)E0801
 
722 «Прыкладная фізіка» Дэвід Р. ІглКрыс Блэк18 чэрвеня 1999 (1999-06-18)E0804
 
733 «Чужыя і напарнікі» Рычард КомптанКіт Дэмран25 чэрвеня 1999 (1999-06-25)E0809
 
744 «Вялікая праца» Рэза БадзііРоберт Мазэла9 ліпеня 1999 (1999-07-09)E0806
 
755 «Ад новых да старых багоў» Рычард КомптанДэвід Джэральд16 ліпеня 1999 (1999-07-16)E0810
 
766 «Калі ласка націсніце кнопку Адзін» Пол ЛінчУільям Бігелоу23 ліпеня 1999 (1999-07-23)E0808
 
777 «Актуальная падзея» Дэвід Р. ІглСтывен Столяр30 ліпеня 1999 (1999-07-30)E0805
 
788 «Java Jive» Джэф ВулноуДжэніфер Мак-Гініс і Джанет Сандэрс6 жніўня 1999 (1999-08-06)E0807
 
799 «Вяртанне Мэгі Бэкет» Пітэр ЭлісКрыс Блэк13 жніўня 1999 (1999-08-13)E0812
 
8010 «Лёгкае слізгаценне» Дэвід ПекінпаДжэніфер Мак-Гініс, Джанет Сандэрс і Цім Бёрнс20 жніўня 1999 (1999-08-20)E0813
 
8111 «Рэквіем» Пол ЛінчМайкл Рыўз10 верасня 1999 (1999-09-10)E0802
 
8212 «Карта розуму» Пол РэймандзіРоберт Мазэла17 верасня 1999 (1999-09-17)E0811
 
8313 «Тысяча смерцяў» Дэвід ПекінпаКіт Дэмран24 верасня 1999 (1999-09-24)E0815
 
8414 «Цяжкі метал» Гай МагарКрыс Блэк1 кастрычніка 1999 (1999-10-01)E0814
 
8515 «Злавіць слайдара» Пітэр ЭлісКрыс Блэк і Біл Дыял14 студзеня 2000 (2000-01-14)E0816
 
8616 «Пыл» Рэйнальда ВілалабасКрыс Блэк, Цім Бёрнс і Біл Дыял21 студзеня 2000 (2000-01-21)E0817
 
8717 «Вока буры» Дэвід ПекінпаЭрык Морыс і Крыс Блэк28 студзеня 2000 (2000-01-28)E0803
 
8818 «Прарок» Пол КахераКіт Дэмран4 лютага 2000 (2000-02-04)E0818
 
  • Назвы серый першага сезона не паказваліся на экране; яны паходзяць са сцэнарыяў і апісанняў на DVD.
  1. Slider DoC: Behind the Scenes(недаступная спасылка). Dimensionofcontinuity.com. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2011. Праверана 25 мая 2011.
  2. Sliders Season 1 Episode Guide | Earth Prime(недаступная спасылка) (10 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2011. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  3. Accessed: Jan 13, 2010(недаступная спасылка). Earthprime.com. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2011. Праверана 25 мая 2011.
  4. Steve Koukoulas – RED5 Web Design. Accessed: Jan 13, 2010(недаступная спасылка). Dvd.net.au. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2024. Праверана 25 мая 2011.
  5. Linaweaver, Brad (1999). Sliders: The Classic Episodes. TV Books. ISBN 978-1575000534.
  6. Earth Prime Episode Guide, Season 3. Earthprime.com. Праверана 25 мая 2011.