Перайсці да зместу

Станіслаў Бжуска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Бжуска
Род дзейнасці каталіцкі святар
Дата нараджэння 30 снежня 1832(1832-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1865(1865-05-23) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Белага арла Зорка за настойлівасць крыж Незалежнасці з мячамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Бжуска (польск.: Stanisław Brzóska; 30 снежня 1832, Дакудаў — 23 мая 1865, Саколаў-Падляскі) — польскі каталіцкі святар, генерал і капелан часоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Станіслаў быў сынам шляхціца Марселя Бжускі, які паходзіў са старажытнай мазавецка-падляскай шляхецкай сям’і. Пасля заканчэння школы ў сямнаццаць гадоў ён паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які пакінуў пасля трох гадоў навучання, каб заняць месца выкладчыка ў семінарыі ў Янаве Падляскім. 10 сакавіка 1861 года быў арыштаваны за патрыятычную пропаведзь, год правёў за кратамі. З пачаткам студзеньскага паўстання быў правадыром паўстанцаў у Лукаўскім павеце[1]. Быў узведзены ў генералы.

Быў арыштаваны 29 красавіка 1865 года і прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Пакаранне смерцю адбылося на Сакалоўскім рынку 23 мая 1865 года.

Зноскі

  1. Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, s. 258.
  • Ks. Stanisław Brzoska (biogram) w: Goniec Wielkopolski Nr 123 z 20.05.1895