Старамесцкая ратуша
Ратуша | |
Старамесцкая ратуша | |
---|---|
чэшск.: Staroměstská radnice | |
50°05′13″ пн. ш. 14°25′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Месцазнаходжанне | Прага |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Першае згадванне | 1338 |
Будаўніцтва | 1338 |
Сайт | prague.eu/staromestskara… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старамесцкая ратуша (чэшск.: Staroměstská radnice) — ратуша ў Празе, была закладзена ў 1338 годзе на падставе прывілею, падараванага Старамесцкім гараджанам каралём Янам Люксембургскім. Комплекс складаецца з некалькіх дамоў, што прылягаюць да Старамесцкай плошчы і злучаных у адно цэлае для патрэб магістрата Пражскага Старога горада. У будынку ратушы знаходзіцца музей, праходзяць выстаўкі, а таксама ўрачыста рэгіструюць шлюбы ў спецыяльнай зале.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне ратушы
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна першым будынкам быў вуглавы раннегатычны дом канца XIII стагоддзя, які гараджане атрымалі ад багатага купца Вольфа Каменэ. Дамінантай дома была магутная прызматычная вежа, пабудаваная ў 1364 годзе. У 1381 годзе была пабудавана гатычная капліца. У пачатку XV стагоддзя да паўднёвага боку былі прыбудаваны куранты.
Пашырэнне ратушы
[правіць | правіць зыходнік]У 1360 годзе да заходняга боку першага будынка быў прыбудаваны другі корпус, у якім знаходзілася зала пасяджэнняў мясцовага самакіравання з драўлянай гатычнай столлю.
У 1458 годзе мясцовыя ўлады купілі трэці будынак — дом гарбара Мікша, пабудаваны на раманскім падмурку.
У 1805-1807 гадах наверсе быў усталяваны новы гадзіннік і прыбудавана пляцоўка. Наступны будынак быў дабудаваны да ратушы ў 1830-1834 гадах. У гэты ж час да ратушы было далучана ўсходняе крыло, якое служыла ёй яшчэ з XIV стагоддзя. Аднак будынкі ўсходняга крыла былі знесены, а на іх месцы пабудавалі новагатычнае крыло па праекце архітэктараў Петэра Нобіле і Паўла Спрэнгера.
У 1880 годзе архітэктар Баўм перабудаваў у стылі новага рэнесансу дом Мікша.
Пажар ратушы
[правіць | правіць зыходнік]У маі 1945 года ратуша служыла адным з пунктаў абароны - у яе непасрэднай блізкасці праходзілі баі паміж паўстанцамі і гітлераўскай арміяй, з прычыны чаго ратуша моцна пацярпела. Пажар цалкам знішчыў новагатычнае крыло, шкода была нанесена вежы і курантам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Vladimir Soukop, Praga. Mondadori, 2004. ISBN 9788837026318
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старамесцкая ратуша
- Выстаўкі і экспазіцыі ў Старамесцкай ратушы Архівавана 27 чэрвеня 2013. (чэшск.)