Старая ратуша (Бамберг)
Славутасць | |
Старая ратуша | |
---|---|
49°53′30″ пн. ш. 10°53′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Сайт | en.bamberg.info/poi/old_… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Старая ратуша (ням.: Altes Rathaus) — ратуша ў Бамбергу.
Упершыню ратуша згадваецца ў 1386 годзе, у XV стагоддзі яна была дабудавана, галоўным чынам у гатычным стылі. Па праекце Іагана Якаба Міхеля Кюхеля ў 1744—1756 гг будынак дапоўніўся элементамі ў стылі барока і ракако, прыняўшы сучасны від.[2] У ратушы стаў размяшчацца музей, у якім знаходзіцца багатая калекцыя фарфору, перададзеная ў дарунак Бамбергу вядомымі мецэнатамі Ірэн і Петэрам Людыгамі.
Ратуша ўнікальная ў сваім родзе. Яна была пабудавана на штучным востраве на рацэ Рэгніц. У Сярэднявечча рака дзяліла тэрыторыю на горадскія і біскупскія землі; доўгі час ішлі спрэчкі, на чыіх уладаннях будаваць ратушу. Стварэнне штучнага вострава і пабудовы на ім стала кампрамісным рашэннем праблемы.[3]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Bamberg — Altes Rathaus
- ↑ Достопримечательности Бамберга Архівавана 30 лістапада 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старая ратуша
- Das Bamberger Rathaus