Старэнне палімераў
Старэ́нне паліме́раў[1] — неабарачальная змена, пагаршэнне ўласцівасцей палімераў і палімерных матэрыялаў пад уздзеяннем знешніх фактараў (цяпло, святло, вільгаць, іанізавальнае выпраменьванне, кісларод і інш.).
Адбываецца пры захоўванні палімераў і іх перапрацоўцы, а таксама пры захоўванні і эксплуатацыі вырабаў з іх. Абумоўлена хімічнымі ператварэннямі макрамалекул, якія прыводзяць да іх дэструкцыі і да ўтварэння разгалінаваных або трохмерных структур («сшывання»). Звычайна старэнне палімераў адбываецца пад уздзеяннем некалькі фактараў адначасова. Найбольш пашырана тэрмаакісляльнае старэнне, звязанае з ланцуговай хімічнай рэакцыяй акіслення палімера пры награванні на паветры[1]. Важнымі фактарамі, якія паскараюць старэнне, з’яўляюцца механічныя напружанні, што ўзнікаюць у палімеры ў працэсе механічнай перапрацоўкі і пэўных умовах эксплуатацыі палімерных вырабаў. Да старэння палімераў прыводзяць такія працэсы, як крышталізацыя, дэсорбцыя фарбавальнікаў і пластыфікатараў і іншых дабавак. Скорасць старэння залежыць ад хімічнай будовы, структуры і тэхналогіі атрымання палімераў.
Старэнне палімераў вядзе да страты карысных уласцівасцей, змянення афарбоўкі, растрэсквання, часам да поўнага разбурэння палімерных вырабаў. З мэтай памяншэння шкоднага ўздзеяння працэсаў старэння выкарыстоўваецца стабілізацыя палімераў.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пракапчук М. Р. Старэнне палімераў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старение полимеров / Агерт Л. Г. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Химическая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под ред. И. Л. Кнунянца. 1988. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Зависимость механических свойств полимеров от некоторых внешних факторов (руск.) // Інфармацыйна-аналітычны партал MPlast.by — Полимеры для Всех!
- Старение полимеров // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Старение полимеров // XuMuK.ru (руск.)