Перайсці да зместу

Стэгацэфалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стэгацэфа́лы[1], панцырнагаловыя[1], покрыўначарапныя[1] (Stegocephalia — «панцырнагаловыя») — выкапнёвыя земнаводныя, адны з першых пазваночных, якія выйшлі ў канцы дэвону на сушу. Драпежнікі.

Продкамі стэгацэфалаў з’яўляліся касцявыя рыбы, якія мелі дадатковыя органы дыхання ў выглядзе лёгачных мяшкоў. Жылі ў балотах, лагунах, забалочаных лясах. Да сцэгацэфалаў адносяць батрахазаўраў, вымерлыя атрады падкласу лепаспандыльных і лабірынтадонтаў[1]. Найбольш блізкія да стэгацэфалаў кісцяпёрыя рыбы, шкілет якіх мае шмат падобных рыс са шкілетам стэгацэфалаў. Стэгацэфалы вымерлі ў пачатку мезазою.

Даўжыня складала ад 10 см да 3—4 м[1]. Тулава ўкрыта касцянымі шчыткамі, чэрап зверху — масіўнай касцяной пласцінай.