Перайсці да зместу

Сундуткалі Іскаліеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сундуткалі Іскаліеў
Дата нараджэння 1924
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна медаль «За адвагу»

Сундуткалі Іскаліеў (1924, в. Канстанцінаўка, Заходне-Казахстанская вобласць, Казахстан — 24 чэрвеня 1944, в. Лудчыцы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1945).

На фронце з ліпеня 1942 года. Аўтаматчык стралковай роты радавы Іскаліеў вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У ноч на 24 чэрвеня 1944 года ў баі каля в. Лудчыцы адзін з першых уварваўся ў траншэі праціўніка. У крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

Увекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні. У Заводскім раёне Мінска ў 1976 годзе яго імем названа вуліца.

  • Іскаліеў Сундуткалі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998. — С. 330.
  • Іскаліеў Сундуткалі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн., 1996. — С. 505.
  • Искалиев Сундуткали // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 246.
  • Искалиев Сундуткали // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 180—181.