Радавы
Appearance
Радавы | ||
---|---|---|
| ||
Краіна | Беларусь | |
Створана | 1716 | |
Старэйшае званне | Яфрэйтар |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Rank_insignia_of_%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B9_of_the_Soviet_Army.svg/100px-Rank_insignia_of_%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B9_of_the_Soviet_Army.svg.png)
Радавы́ — ніжэйшае, першае воінскае (спецыяльнае) званне ва Узброеных Сілах (сілавых структурах) Рэспублікі Беларусь і большасці іншых краін, па рангу вышэй толькі рэкрута або курсанта (акрамя афіцэрскіх курсаў), якое адносіцца да складу салдат, сяржантаў.
Воінскае званне радавы прысвойваецца:[1]
- грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прызванаму на тэрміновую ваенную службу — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;
- грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прынятага для навучання ў ваенную навучальную ўстанову — пры залічэнні ў спісы курсантаў;
- грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракце — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.
Звычайна радавыя займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разліку, механік-кіроўца, сапёр, разведчык, радыст і г. д.
Зноскі
- ↑ Палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №186 ад 25 красавіка 2005г.