Сунь Аксельсан
Сунь Аксельсан | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчыца, журналістка, літаратурная крытык, паэтка, пісьменніца, сцэнарыст, кінарэжысёр, раманіст, навэліст |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 2011[3][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Signe Ekblad-Eldh Award[d] (1979) |
Сайт | estocolmo.se/sun/… (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міньён (Сунь) Вальгейдэ Аксельсан-Піпер (швед. Mignon Sun Walheide Axelsson Piper; 10 жніўня 1935, Гётэбарг, Швецыя — 14 студзеня 2011, Стакгольм, Швецыя) — шведская пісьменніца, журналістка, перакладчык і крытык, педагог, радыёвядучая.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сунь была малодшай дачкой у сям’і гарадскога садоўніка Карла Эдвіна і Міньён Аксельсан. Скончыла Стакгольмскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «гісторыя літаратуры»), выкладала ў стакгольмскіх школах і працавала журналісткай у выданнях BLM і Ord & Bild, а таксама ў некалькіх дзённых і вячэрніх газетах — Expressen, Aftonbladet і Stockholms-Tidningen. Публікавала крытычныя артыкулы ў выданнях Paletten і Chaplin.
Шмат часу Аксельсан правяла ў Грэцыі і краінах Лацінскай Амерыкі. У 1960-х яна працавала ва ўніверсітэце Сант’яга. Была ў блізкіх адносінах з Ніканорам Пара, сябравала з пісьменнікамі Пабла Неруда, Хорхэ Тэйльерам, Энрыке Лінам, Хорхэ Эдвардсам і з Віялетай Пара. У 1998 годзе Сунь Аксельсан атрымала ад чылійскага ўрада знак імя Габрыэлы Містраль за заслугі перад чылійскай культурай.
Свае ўражанні пісьменніца перадала ў творах «Калыбель агню» і «Камяні ў роце», прычым апошнюю кнігу выдала пад псеўданімам Ян Улаф Хедлунд. Аксельссон была сведкай перавароту ў Чылі 1973 года і апісала тагачасныя падзеі ў зборніку «Тэрор у Чылі».
Апублікаваўшы зборнікі паэзіі, празаічныя творы і некалькі перакладаў іспанскіх пісьменнікаў, у 1978 годзе Аксельсан на поўніцу заявіла пра сябе аўтабіяграфічным раманам «Мары пра жыццё». Гэта была першая частка трылогіі. Наступнымі часткамі сталі «Мядовыя ваўкі» і «Начны час года».
Пісьменніца пераклала на шведскую мову з іспанскай, французскай, англійскай і грэчаскай моў творы такіх аўтараў, як Федэрыка Гарсія Лорка, Хорхэ Луіс Борхес, Гаральд Пінтэр, Яніс Рыцас, Актавіа Пас, Хорхэ Тэйльер, Тэрэса Кальдэрон, Томас Харыс, Серхіа Бадзілья Касціла, Хуан Камерон, Серхіа Інфантэ і Карлас Хейвітс.
На Шведскім радыё Сунь Аксельсан, у прыватнасці, у 1979, 1985 1986 і 1993 гадах была вядучай папулярнай праграмы «Лета» (швед. Sommar). Яна таксама працавала на Шведскім тэлебачанні, для якога стварыла, акрамя ўсяго іншага, дакументальныя фільмы пра пісьменнікаў Артура Лундквіста і Пабла Неруда.
Зноскі
- ↑ а б в г 19350810-5222 Axelsson Piper, Mignon Sun Walhelde // Sveriges dödbok Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ а б Göteborgs Oscar Fredriks församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker t o m 1991-06-30, SE/GLA/13189/C/16 (1928-1936), bildid: 00054312_00315 — С. 312. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ https://web.archive.org/web/20110120151531/http://www.svd.se:80/kulturnoje/nyheter/forfattaren-sun-axelsson-dod_5871713.svd