Хорхэ Луіс Борхес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хорхе Луіс Борхес
Jorge Francisco Isidoro Luis Borges Acevedo
Jorge Luis Borges 1951, by Grete Stern.jpg
Борхес, 1951 год
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Хорхе Франсіска Ісідара Луіс Борхес Асеведа

Дата нараджэння:

24 жніўня 1899(1899-08-24)

Месца нараджэння:

Буэнас-Айрэс, Аргенціна[1][2]

Дата смерці:

14 чэрвеня 1986(1986-06-14) (86 гадоў)

Месца смерці:

Жэнева, кантон Жэнева, Швейцарыя[3][4]

Пахаванне:

Могілкі Каралёў[d]

Грамадзянства:

Flag of Argentina.svg Аргенціна

Бацька:

Jorge Guillermo Borges[d]

Маці:

Leonor Acevedo Suárez[d]

Жонка:

Elsa Astete Millán[d] і María Kodama[d]

Альма-матар:

Collège Calvin[d]

Месца працы:

Універсітэт Буэнас-Айрэса

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, публіцыст, паэт, эсэіст, бібліятэкар

Гады творчасці:

1919—1986

Жанр:

аповед, верш, эсэ

Мова твораў:

іспанская мова[5], французская мова, англійская мова і нямецкая мова

Дэбют:

часопіс «Грэцыя», 31 жніўня 1919

Узнагароды:
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Хорхэ Луіс Борхес (ісп.: Jorge Luis Borges (Speaker Icon.svg audio); 24 жніўня 1899, Буэнас-Айрэс — 14 чэрвеня 1986, Жэнева) — аргенцінскі празаік, паэт, публіцыст. Борхес вядомы перш за ўсё лаканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур'ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторый[6]. Эфект праўдзівасці выдуманых падзей дасягаецца ў Борхеса ўвядзеннем у апавяданне эпізодаў аргенцінскай гісторыі і імёнаў пісьменнікаў-сучаснікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў іспанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леанор Асеведа Суарэс, маці пісьменніка

Хорхе Луіс Борхес нарадзіўся ў 1899 годзе ў Буэнас-Айрэсе. Яго поўнае імя — Хорхе Франсіска Ісідара Луіс Борхес Асеведа (па-іспанску: Jorge Francisco Isidoro Luis Borges Acevedo), аднак паводле аргенцінскай традыцыі ён яго не скарыстоўваў. У жылах Хорхе Луіса цякла кроў іспанцаў, ірландцаў, а таксама партугальскіх яўрэяў, аднак сам ён дадаваў да гэтага спісу яшчэ і баскскую, андалюскую, англійскую і нарманскую.

Гатэль L'Hôtel у Парыжы, дзе памёр Оскар Уайлд і дзе хацеў памерці Борхес

Сям'я Борхеса з'ехала ў Еўропу ў 1914 годзе, а потым у Іспанію ў 1919 годзе. Адразу пасля пераезду, 31 снежня 1919 г., часопіс «Грэцыя» надрукаваў першы верш Хорхе Луіса Борхеса. Нават яго раннія творы ўражвалі глыбінёй думак, ведамі моў і філасофіі, віртуозным валоданнем словам. У 1921 годзе Борхес вярнуўся на радзіму. Да 1930 году ён скончыў напісанне сямі кніг, заснаваў тры часопісы і супрацоўнічаў яшчэ з дванаццаццю. Борхес стаў першым іспанамоўным паэтам-авангардыстам у Лацінскай Амерыцы. У канцы 1930-х ён звярнуўся да прозы.

З 1937 году ён працаваў у бібліятэцы. У гэты час ён стварыў безліч празаічных фантазіяў, якія маскіравалі сур'ёзныя разважанні на тэму праблем навукі, часам яны таксама прымалі выгляд дэтэктыўнай ці прыгодніцкай прозы. У той жа момант яго выдуманыя сюжэты і героі здаюцца праўдзівымі, бо Борхес скарыстоўваў факты з аргенцінскай гісторыі, імёны пісьменнікаў-сучаснікаў і ўласныя ўспаміны.

Пісьменнік не меў ані жонкі, ані дзяцей, таму ён адчуваў моцную прыхільнасць да сястры і маці. Ён памёр у Жэневе 14 чэрвеня 1986 году. У 2004 годзе адкрылі яго помнік у Лісабоне.

Пасля смерці[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Борхеса, могілкі Plain Palais у Жэневе

Борхес быў пахаваны на жэнеўскіх Могілках Каралёў, непадалёк ад Жана Кальвіна. У лютым 2009 года Нацыянальны кангрэс Аргенціны павінен быў разгледзець законапраект аб вяртанні ў Буэнас-Айрэс праху Хорхе Луіса Борхеса. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў літаратурных колаў, аднак удава пісьменніка, якая ўзначальвае фонд яго імя, пярэчыць супраць перанясення рэштак Борхеса ў Аргенціну[7].

У 2008 годзе ў Лісабоне быў адчынены помнік Борхесу. Кампазіцыя, адлітая па эскізе земляка літаратара Федэрыка Брука, па меркаванні аўтара, глыбока сімвалічная. Яна ўяўляе сабой гранітны маналіт, у якім інкруставаная бронзавая далонь Борхеса. Як лічыць скульптар, які ў 80-я гады зрабіў з рукі пісьменніка зьлепак, гэта сімвалізуе самага творцу і яго «паэтычны дух». На адкрыцці манумента, усталяванага ў адным з паркаў у цэнтры гораду, прысутнічала ўдава пісьменніка Марыя Кодама, якая ўзначальвае фонд яго імя, бачныя дзеячы партугальскай культуры, у тым ліку Нобелеўскі лаўрэат Жазэ Сарамага.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сам Борхес так апісаў свой уступ у літаратуру:

" З самага майго дзяцінства, калі бацька застаўся сляпым, у сям'і моўчкі мелася на ўвазе, што мне належыць здзейсніць у літаратуры то, чаго абставіны не далі зрабіць майму бацьку. Гэта выглядала зразумелым само сабою (а гэткае перакананне найбольш мацнейшае, чым проста выкананне жаданняў). Зрабілася так, што я стаў пісьменнікам. Пачаў я пісаць у шэсць ці сем гадоў.
Асабістая біяграфія, 1961
"

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Складанкі апавяданняў[правіць | правіць зыходнік]

  • 1935 «Усеагульная гісторыя ганьбы» (Historia universal de la infamia)
  • 1944 «Выдумкі» (Ficciones)
  • 1944 «Вынаходствы» (Artificios)
  • 1949 «Алеф» (El Aleph)
  • 1949 «Дзелацель» (El Hacedor)
  • 1951 «Смерць і компас» (La muerte y la brújula)
  • 1965 «Для шасці струн» (Para las seis cuerdas)
  • 1970 «Паведамленне Броўды» (El informe de Brodie)
  • 1975 «Кніга пяску» (El libro de arena)
  • 1983 «Памяць Шэкспіра» (La memoria de Shakespeare)

Эсэ[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925 «Расследаванні» (Inquisiciones)
  • 1926 «Памеры маёй надзеі» (El tamano de mi esperanza)
  • 1928 «Мова аргенцінцаў» (El idioma de los argentinos)
  • 1930 «Эварыста Кар'ега» (Evaristo Carriego)
  • 1932 «Абмеркаванне» (Discusion)
  • 1936 «Гісторыя вечнасці» (Historia de la eternidad)
  • 1952 «Новыя расследаванні» (Otras inquisiciones)
  • 1980 «Сем вечароў» (Siete noches)
  • 1982 «Дзевяць эсэ пра Дантэ» (Nueve ensayos dantescos)
  • 1984 «Атлас» (Atlas)

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1923 «Спёка Буэнас-Айрэса» (Fervor de Buenos Aires)
  • 1925 «Месяц насупраць» (Luna de enfrente)
  • 1929 «Сшытак пляцу Сан-Марцін» (Cuaderno San Martin)
  • 1960 «Творца» (El hacedor)
  • 1964 «Іншы, той жа самы» (El otro, el mismo)
  • 1965 «Для шасці струн» (Para las seis cuerdas)
  • 1969 «Хвала ценю» (Elogio de la sombra)
  • 1972 «Золата тыграў» (El oro de los tigres)
  • 1975 «Патаемная ружа» (La rosa profunda)
  • 1976 «Жалезная манета» (La moneda de hierro)
  • 1977 «Гісторыя ночы» (Historia de la noche)
  • 1977 «Адрох'ё» (Adrogué)
  • 1981 «Тайнапіс» (La cifra)
  • 1985 «Змоўшчыкі» (Los conjurados)

Анталогіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1961 «Асабістая біяграфія» (Antología personal)
  • 1968 «Новая асабістая біяграфія» (Nueva antología personal)
  • 1976 «Кніга сноў» (Libro de sueños)
  • 1986 «Сшыткі палонных» (Textos cautivos)
  • 2000 "Праца Борхеса ў часопісе «Сямейнае жыццё» (Borges en el hogar)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя творы пераклаў Сяргей Вераціла[8], А. Прасаловіч, Сяргей Шупа, Макс Шчур.

  • Борхес Х. Л. Апавяданьні / Перакл. А. Прасаловіча // Arche. 1999. № 1.
  • «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) / Перакл. С. Верацілы // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32.

Зноскі

  1. Борхес Хорхе Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://www.theguardian.com/books/2008/jun/10/jorgeluisborges
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118513532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Record #11892985q // general catalog of BnF Праверана 22 лістапада 2015.
  5. 5,0 5,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11892985q Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Артыкул «БОРХЕС, ХОРХЕ ЛУИС» энцыклапедыі «Кругосвет»(руск.) 
  7. Аргентина потребует у Швейцарии останки Борхеса // Лента.ру
  8. «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Іерусалімская прэмія