Актавіа Пас
| Актавіа Пас | |
|---|---|
| ісп.: Octavio Paz | |
| | |
| Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, дыпламат, філосаф, перакладчык, эсэіст, пісьменнік, палітык, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык, лібрэтыст |
| Дата нараджэння | 31 сакавіка 1914 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 красавіка 1998 (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | атэізм |
| Бацька | Octavio Paz Solórzano[d] |
| Жонка | Elena Garro[d] і Marie José Tramini[d] |
| Дзеці | Helena Paz Garro[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Актавіа Пас[3] (ісп.: Octavio Paz; 31 сакавіка 1914 — 19 красавіка 1998) — мексіканскі пісьменнік, паэт і дыпламат, даследчык цывілізацый Захаду і Усходу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Актавіа Пас, выхоўваўся на ўскраіне Мехіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіа Паса-старэйшага, адваката і прыхільніка грамадскіх рэформ, маці — Жазэфіна Лазана Пас, сям’я якой паходзіла з іспанскай правінцыі Андалусія.
Актавіа сам пісаў, у доме быў велічэзны пакой з кнігамі. Гэта не магло не ўплыць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, які адным з першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мехіка.
Пазней Пас звяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу куток:
| Сад хутка стаў цэнтрам майго свету, бібліятэка ж – зачараванай пячорай... Прагна прагортваючы кнігі з малюнкамі, асабліва гістарычныя раманы, я здабываў карціны пустыняў і джунгляў, палацаў і хацін, выявы ваяроў і прынцэс, жабракоў і каралёў. Мы трывалі караблекрушэнне разам з Сіндбадам і Рабінзонам, ваявалі разам з Д'Артаньянам, адбівалі Валенсію з Сідам... Свет не меў граніц, але ўвесь быў у межах дасяжнасці, а час рабіўся расцяжнай субстанцыяй, з якой ткалася непадзельная сучаснасць. Актавіо Пас |
Актавіа Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з лепшымі творамі іспанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Гюго і Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т. С. Эліята. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусціў свой першы зборнік вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным універсітэце Мехіка, але не скончыў. Замест гэтага ён з’ехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу і паглыбіўся ў вывучэнне гісторыі Мексікі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Асобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[4], Макс Шчур[5], Юлія Цімафеева[6].
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 24 верасня 2025.
- ↑ https://www.colegiociudad.edu.mx/
- ↑ Паводле з БЭ ў 18 т., Т. 12., С. 158, напісанне імя і прозвішча Актавіо Пас, пасля змен ў правапісе (2008) — Актавіа Пас.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ "Дзе толькі туман сапраўдны..." Архівавана 17 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Дзе толькі туман сапраўдны…» Архівавана 17 лістапада 2020.
- Асобы
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Мехіка
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Мехіка
- Выкладчыкі Сарбоны
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Іспанамоўныя пісьменнікі
- Паэты Мексікі
- Пісьменнікі Мексікі
- Эсэісты XX стагоддзя