Супрасльскі ірмалой
Супрасльскі ірмалой | |
---|---|
![]() Першая старонка Супрасльскага ірмалоя | |
Назва | Супрасльскі ірмалой |
Краіна | |
Аўтар | Багдан Анісімавіч |
Мова твора або назвы | старабеларуская мова |
![]() |
Супрасльскі ірмалой — самы ранні помнік праваслаўнай і уніяцкай музычнай культуры. Змяшчае святочныя песнапенні царкоўнага гадавога кола. Складзены ў 1598—1601 гг. у Супрасльскім манастыры[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Складзены ў 1598—1601 гг. у Супрасльскім манастыры пеўчым Багданам Анісімавічам, родам з Пінска. На працягу XVII стагоддзя рукапіс шматразова папаўняўся, дапісываўся[1].
Пасля таго, як Ірмалой трапіў у збор Кіева-Пячэрскага манастыра, ён аказаў заметны ўплыў асабліва на ўкраінскую музычную праваслаўную традыцыю. Месцазнаходжанне Супрасльскага ірмалоя з 1930-х гадоў было невядомым, пакуль рукапіс не быў знойдзены ў 1970-я гг. мастацтвазнаўцам А. Канатопам[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B9._1601_%2802%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B9._1601_%2802%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B4%D0%B0%D0%BD_%D0%90%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%96%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87._%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B9._1601._%D0%90%D1%80%D0%BA%D1%83%D1%88_428.png/220px-%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B4%D0%B0%D0%BD_%D0%90%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%96%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87._%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B9._1601._%D0%90%D1%80%D0%BA%D1%83%D1%88_428.png)
Рукапіс добра захаваўся і ўключае ў сябе 576 аркушаў (1130 старонак)[1]. Супрасльскі ірмалой упрыгожаны 5 манахромнымі (малінавага колеру) мініяцюрамі, 16 застаўкамі ў выглядзе рознакаляровай пляцёнкі балканскага тыпу. Для аздаблення першай старонкі ўжыў выразаную з кнігі гравюру Ф. Скарыны з выявай сонца і маладзіка[2]. Ініцыялы песнапенняў расцвечаны ўзорамі, на палях шмат малюнкаў[1].
Багдан Анісімавіч вызначаўся «навуковым» падыходам пры складанні ірамлоя, пазначаў, адкуль браў музычныя творы, на палях занатоўваў паходжанне напеваў, абавязкова адзначаў мясцовыя (складзеныя ў Супрасльскім манастыры)[2]. Рукапісны тэкст запісаны беларускім скорапісам, некаторыя старонкі — грэчаскай мовай. Сустракаюцца асаблівасці напісання нотных знакаў. Натацыя таксама ўяўляе сабой ранні скорапісны тып, дзе тонка прапісаныя ноты нагадваюць па свайму малюнку крукі[1]. Супрасльскі ірмалой з'яўляецца найбольш раннім узорам новай, пяцілінейнай квадратнай натацыі[3].
На беларускае паходжанне ірмалоя ўказываюць геаграфічныя назвы напеваў, якія змяшчаюцца ў ім (напрыклад, мірскі), а таксама славесны тэкст песнапенняў і каментарыі, запісаныя на старабеларускай мове[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Наталля Дожына. Пеўчыя рукапісныя помнікі Супрасльскай традыцыі ў даследаваннях сучасных музыколагаў
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя / В. У. Дадзіёмава. — Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. — 230 с. Архівавана 30 лістапада 2016. ISBN 978-985-7048-05-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Багдан Анісімавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.