Перайсці да зместу

Сурыкат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сурыкат
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Suricata suricatta (Schreber, 1776)

Падвіды
  • Suricata suricatta suricatta
  • Suricata suricatta iona
  • Suricata suricatta marjoriae
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621906
NCBI  37032
EOL  311580
FW  232149

Сурыка́т, таксама сурыка́та альбо танкахвосты мірка́т (Suricata suricatta) — від млекакормячых з сямейства мангуставых (Herpestidae).

Даўжыня цела 25-35 см, хваста 17-25 см, маса да 750 г. Галава з выцягнутай вузкай пысай і невялікімі, шырока расстаўленымі вушамі. Канечнасці чатырохпальцыя, з доўгімі кіпцюрамі. Поўсць высокая, мяккая; афарбоўка светла-шэрая, на спіне невыразныя папярочныя палосы. Галава амаль белая, вушы чорныя.

Распаўсюджаны ў Паўднёвай Афрыцы, у асноўным, у раёне пустыні Калахары: на тэрыторыях паўднёва-заходняй Анголы, Намібіі, Батсваны і ПАР.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве пераважна на адкрытых тэрыторыях. Селіцца калоніямі (да 30 асобін), якія аб’ядноўваюць некалькі сямейных груп, у кожнай з якіх дамінуе самка. Характэрная складаная акустычная сігналізацыя. Актыўнасць ранішняя і вячэрняя. Калонію ахоўвае «вартаўнік», які папярэджвае аб з’яўленні драпежнікаў. Аснову харчавання складаюць розныя членістаногія, змеі, яшчаркі, птушыныя яйкі, клубні і цыбуліны раслін. Капае глыбокія (да 1,5 м) нары. Часта мяняе сховішчы, перамяшчаючыся групай на некалькі кіламетраў. У размнажэнні ўдзельнічае дамінуючая самка, якая прыносіць да 4 прыплодаў у год (у кожным 2-7 дзіцянят). Палаваспелымі становяцца на 2-м годзе жыцця.

Добра прыручаецца. Утрымліваецца як хатняя жывёліна.