Сусаніна (Кастрамская вобласць)
Appearance
Пасёлак гарадскога тыпу
Сусаніна
| ||||||||||||||||
Сусаніна (руск.: Суса́нино; да 1939 года Малвіціна) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1970) у Кастрамской вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сусанінскага раёна і гарадскога паселішча пасёлак Сусаніна.
Насельніцтва — 3020 чал. (2020).
Пасёлак размешчаны за 62 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра — горада Кастрамы, на аўтадарозе Кастрама — Буй, у пагорыстай мясцовасці на ўзвышаным правым беразе ракі Валажніцы, каля яе ўпадзення ў раку Шачу. Ад верхняга плато, якое займае цэнтральную частку пасёлка, рэльеф моцна паніжаецца ў паўднёвы бок да Валажніцы.
Зноскі
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.