Перайсці да зместу

Сусветны Тур UCI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сусветны Тур UCI (англ.: UCI World Tour) — сезон элітных шашэйных велагонак, які праходзіць са студзеня па кастрычнік; таксама рэйтынгавая сістэма, ранжыруючая велагоншчыкаў па выніках іх удзелу ў элітных велагонках (у 2009-2010 гадах яна называлася Сусветным рэйтынгам UCI, і існавала паралельна з UCI ProTour).

З 2005 года рэйтынг вядучых шашэйных велагоншчыкаў свету складаўся паводле атрыманых імі ачках у гонках пад эгідай UCI ProTour[1]. Аднак у 2007 годзе адбыўся канфлікт паміж кіраўніцтвам UCI і ASO, арганізатарам Тур дэ Франс і некалькіх іншых найважнейшых гонак. У выніку ў 2008 годзе ўсё Гранд Туры, 5 манументальных класічных велагонак і 2 сакавіцкія шматдзёнкі, арганізаваныя ASO і RCS Sport, выйшлі з календара ProTour. Сезон UCI ProTour 2008 вызначыў наймацнейшага велагоншчыка толькі па выніках гонак, якія засталіся, гэта значыць без уліку выступаў велагоншчыкаў ў вядучых сусветных велагонках.[2] Гэта не магло задаволіць грамадскасць, таму з 2009 года за гонкі, якія выйшлі, таксама налічваюцца ачкі, прычым больш высокія, чым за гонкі ProTour; новы рэйтынг атрымаў назву UCI World Ranking. У гэты рэйтынг ўваходзяць усе гонкі даканфліктнага 2007 сезону (акрамя адмененых Эйндхавенскай каманднай гонкі з раздзельным стартам і Тура Германіі). Таксама арганізатары Тура прыклалі намаганні для пашырэння геаграфіі спаборніцтваў: цяпер у каляндар ProTour уваходзяць аўстралійскі Тур Даўн Андэра, канадскія Гран-пры Манрэаля і Гран-пры Квебека. Пазней на фінішы сезонаў з'явіліся Тур Пекіна (з 2011 года) і Тур Ханчжоу (з 2013 года). Акрамя індывідуальнага рэйтынгу, разлічваюцца таксама камандны і нацыянальны, на аснове пяці лепшых гоншчыкаў каманды і краіны адпаведна.

Зноскі

  1. UCI listing of events and dates for the 2009 calendar. Uci.ch. Праверана 16 ліпеня 2012.
  2. UCI listing of events and dates for the 2009 calendar. Uci.ch. Праверана 16 ліпеня 2012.