Вуэльта Іспаніі
| Інфармацыя пра гонку | |
|---|---|
| Час правядзення | верасень (з 1995 года) |
| Рэгіён | Іспанія |
| Беларуская назва | Вуэльта Іспаніі |
| Мясцовая назва | Vuelta Ciclista a España (ісп.) |
| Іншыя назвы | Тур Іспаніі, Вуэльта |
| Дысцыпліна | Шашэйны веласпорт |
| Тып | Супервелашматдзёнка |
| Арганізатар | Unipublic |
| Дырэктар гонкі | Віктар Кардэро |
| Гісторыя | |
| Першая гонка | 1935 |
| Нумар гонкі | 81 (2026) |
| Першы пераможца | |
| Рэкорд перамог | |
Вуэльта Іспаніі (Тур Іспаніі, Вуэльта, ісп.: Vuelta a España) — найвядомая трохтыднёвая шасейная велагонка, адна з трох самых прэстыжных у свеце (разам з Тур дэ Франс і Джыра д'Італія).
Праходзіць штогод па тэрыторыі Іспаніі і Андоры ў верасні (пачынаючы з 1995 года). Першая гонка адбылася ў 1935 годзе. Толькі 2 гонкі праходзілі таксама па тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін: 1997 год — Партугалія, 2009 год — Нідэрланды і Бельгія.


Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Натхнёны поспехам Тур дэ Франс і Джыры д'Італія, а таксама для павелічэння продажаў сваіх арыгінальных выданняў(«L'Auto» і «La Gazzetta Dello Sport») Хуан Пуёль, дырэктар газеты «Informaciones» арганізуе першую Вуэльту Іспаніі ў 1935 годзе[1].
Першая Вуэльта праходзіла з 29 красавіка па 15 мая 1935 года і ўключала ў сябе 14 этапаў і мела 50 удзельнікаў. Выйграў яе бельгіец Густаф Дэлор. Ёе жа быў пераможцам і ў наступны год, тады Вуэльта мела ўжо іншы фармат, была павялічана колькасць этапаў да 21.
Паміж 1937 і 1944 гадамі, Вуэльта была толькі двойчы, у 1941 і 1942 гадах, з-за Іспанскай грамадзянскай вайны і Другой сусветнай вайны. Гэтыя дзве велагонкі, у якіх удзельнікамі з'яўляліся амаль усе іспанцы, былі выйграны Хуліанам Берэндэра.
Вуэльта праводзілася вясной (красавік-травень) да 1995 года, але сёння гэтая велагонка пачынаецца ў верасні. Гэта змяненне ў раскладзе павялічыла прэстыж гонкі.
Лідарская майка
[правіць | правіць зыходнік]Лідару гонкі належыць апранаць майку пэўнага колеру, які вылучае яго сярод астатніх гоншчыкаў так жа, як на гонках Тур дэ Франс (жоўтая майка) і Джыра д'італія (ружовая майка). Колер лідарскай майкі Вуэльты Іспаніі мяняўся некалькі разоў. Арганізатары, якія адраджалі гонку пасля множных паўзаў, звычайна мянялі колер майкі. З 1935 года лідарская майка была аранжавай, у 1941-м стала белай і зноў аранжавай у 1942 годзе. У 1945-1950 гадах лідары насілі белую майку з гарызантальнай чырвонай паласой. У 1955 годзе — па аналогіі з Тур дэ Франс — колер майкі стаў жоўтым. За выключэннем 1977 года, калі майка стала аранжавай, усе гады, уключаючы 1998-ы, майка была жоўтай, пасля чаго колер атрымаў залаты адценне. Аднак у 2010 годзе лідарская майка стала чырвонай.
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]| № | Год | Пераможца | Краіна | Каманда |
|---|---|---|---|---|
| 80 | 2025 | Ёнас Вінгегор | Visma–Lease a Bike | |
| 79 | 2024 | Прымаж Рогліч | Red Bull–Bora–Hansgrohe | |
| 78 | 2023 | Сэп Кус | Jumbo-Visma | |
| 77 | 2022 | Рэмка Эвенепул | Quick-Step Alpha Vinyl Team | |
| 76 | 2021 | Прымаж Рогліч | Jumbo-Visma | |
| 75 | 2020 | Прымаж Рогліч | Jumbo-Visma | |
| 74 | 2019 | Прымаж Рогліч | Jumbo-Visma | |
| 73 | 2018 | Сайман Ейтс | Mitchelton–Scott | |
| 72 | 2017 | Крыс Фрум | Team Ineos | |
| 71 | 2016 | Наіра Кінтана | Movistar Team | |
| 70 | 2015 | Фабіа Ару | Astana | |
| 69 | 2014 | Альберта Кантадор (3) | Team Saxo Bank Tinkoff Bank | |
| 68 | 2013 | Крыс Хорнэр | RadioShack-Leopard | |
| 67 | 2012 | Альберта Кантадор (2) | Team Saxo Bank Tinkoff Bank | |
| 66 | 2011 | Хуан Хасэ Коба | Geox-TMC | |
| 65 | 2010 | Вінчэнца Нібалі | Liquigas | |
| 64 | 2009 | Алехандра Вальвердэ | Caisse d'Epargne | |
| 63 | 2008 | Альберта Кантадор | Astana | |
| 62 | 2007 | Дзяніс Мяньшоў (2) | Rabobank | |
| 61 | 2006 | Аляксандр Вінакураў | Astana | |
| 60 | 2005 | Дзяніс Мяньшоў | Rabobank | |
| 59 | 2004 | Раберта Эрас (3) | Liberty Seguros | |
| 58 | 2003 | Раберта Эрас (2) | U.S. Postal | |
| 57 | 2002 | Айтор Гансалес | Kelme | |
| 56 | 2001 | Анхель Касера | Festina | |
| 55 | 2000 | Раберта Эрас | Kelme | |
| 54 | 1999 | Ян Ульрых | Team Telekom | |
| 53 | 1998 | Абрахам Алана | Team Banesto | |
| 52 | 1997 | Алекс Цуле (2) | Team ONCE | |
| 51 | 1996 | Алекс Цуле | Team ONCE | |
| 50 | 1995 | Ларан Жалабер | Team ONCE | |
| 49 | 1994 | Тоні Ромінгер (3) | Mapei-Clas | |
| 48 | 1993 | Тоні Ромінгер (2) | Clas-Cajastur | |
| 47 | 1992 | Тоні Ромінгер | Clas-Cajastur | |
| 46 | 1991 | Мяльхор Мауры | Team ONCE | |
| 45 | 1990 | Марка Джаванэцці | Seur | |
| 44 | 1989 | Педра Дэльгада (2) | Reynolds-Banesto | |
| 43 | 1988 | Шон Кэлі | Kas-Mavic | |
| 42 | 1987 | Луіс Эрэра | Café de Colombia | |
| 41 | 1986 | Альвара Піна | Zor - BH | |
| 40 | 1985 | Педра Дэльгада | Orbea-Gin MG | |
| 39 | 1984 | Эрык Карыту | Skil-Reydel-SEM-Mavic | |
| 38 | 1983 | Бернар Іна (2) | Renault-Elf-Gitane | |
| 37 | 1982 | Марыяна Лехарэта | Teka | |
| 36 | 1981 | Джавані Батальін | Inoxpran | |
| 35 | 1980 | Фаусціна Руперэс | Zor-Vereco | |
| 34 | 1979 | Ёоп Зотэмелк | Miko-Mercier-Vivagel | |
| 33 | 1978 | Бернар Іна | Renault-Gitane-Campagnolo | |
| 32 | 1977 | Фреды Мартэнс | Flandria-Velda-Latina | |
| 31 | 1976 | Хасэ Песарадона | Kas | |
| 30 | 1975 | Аўгусцін Тамамэс | Super Ser | |
| 29 | 1974 | Хасэ Мануэль Фуэнтэ (2) | Kas-Kaskol | |
| 28 | 1973 | Эдзі Меркс | Molteni | |
| 27 | 1972 | Хасэ Мануэль Фуэнтэ | Kas-Kaskol | |
| 26 | 1971 | Фердынанд Браке | Peugeot-BP-Michelin | |
| 25 | 1970 | Луіс Аканья | Bic | |
| 24 | 1969 | Ражэ Піньён | Peugeot-BP-Michelin | |
| 23 | 1968 | Фелічэ Джымондзі | Salvarani | |
| 22 | 1967 | Ян Янсэн | Pelforth-Sauvage-Lejeune | |
| 21 | 1966 | Франсіска Габіка | Kas-Kaskol | |
| 20 | 1965 | Рольф Волфшаль | Mercier-BP-Hutchinson | |
| 19 | 1964 | Раймон Пулідор | Mercier-BP-Hutchinson | |
| 18 | 1963 | Жак Анкеціль | St.Raphael-Gitane | |
| 17 | 1962 | Рудзі Альціг | St.Raphael-Helyett | |
| 16 | 1961 | Анджалінв Салер | Faema | |
| 15 | 1960 | Франц Дэ Мулдэр | Groene Leeuw | |
| 14 | 1959 | Антоніа Суарэс | Licor 43 | |
| 13 | 1958 | Жан Стаблінскі | Essor-Leroux | |
| 12 | 1957 | Хесус Лараньё | Gamma | |
| 11 | 1956 | Анджэла Кантэрна | Bianchi-Pirelli | |
| 10 | 1955 | Жан Дота | Vampire-d'Alessandro | |
| 1951-1954 Спаборніцтвы не праводзіліся | ||||
| 9 | 1950 | Эміліа Радрыгес | Sangalhos | |
| 1949 Спаборніцтвы не праводзіліся | ||||
| 8 | 1948 | Бернарда Руіс | Peugeot-Dunlop | |
| 7 | 1947 | Эдуард Ван Дэйк | Alycon-Dunlop | |
| 6 | 1946 | Дальмасіа Лангаріка | Galindo-Cicles Tabay | |
| 5 | 1945 | Дэліа Радрыгес | ||
| 1943-1944 Спаборніцтвы не праводзіліся (Другая сусветная вайна) | ||||
| 4 | 1942 | Хуліян Берэндэра (2) | Informaciones | |
| 3 | 1941 | Хуліян Берэндэра | ||
| 1937-1940 Спаборніцтвы не праводзіліся (Грамадзянская вайна ў Іспаніі) | ||||
| 2 | 1936 | Густаф Дэлор (2) | ||
| 1 | 1935 | Густаф Дэлор | ||
Краіны пераможцаў
[правіць | правіць зыходнік]| Месца | Краіна | Перамогі | Рэкорд перамог | Апошні пераможца |
|---|---|---|---|---|
| 1 | 30 | Раберта Эрас, Альберта Кантадор (3) | Альберта Кантадор (2014) | |
| 2 | 9 | Бернар Іна (2) | Ларан Жалабер (1995) | |
| 3 | 8 | Густаф Дэлор (2) | Рэмка Эвенепул (2022) | |
| 4 | 6 | Анджэла Кантэрна, Фелічэ Джымондзі, Джавані Батальін, Марка Джаванэцці, Вінчэнца Нібалі, Фабіа Ару (1) | Фабіа Ару (2015) | |
| 5 | 5 | Тоні Ромінгер (3) | Алекс Цуле (1997) | |
| 6 | 3 | Рудзі Альціг, Рольф Волфшоль, Ян Ульрых (1) | Ян Ульрых (1999) | |
| 4 | Прымаж Рогліч (4) | Прымаж Рогліч (2024) | ||
| 8 | 2 | Ян Янсэн, Ёоп Зотэмелк (1) | Ёоп Зотэмелк (1979) | |
| 2 | Дзяніс Мяньшоў (2) | Дзяніс Мяньшоў (2007) | ||
| 2 | Луіс Эрэра, Наіра Кінтана (1) | Наіра Кінтана (2016) | ||
| 2 | Крыс Фрум (1), Сайман Ейтс (1) | Сайман Ейтс (2018) | ||
| 12 | 1 | Шон Кэлі (1) | Шон Кэлі (1988) | |
| 1 | Аляксандр Вінакураў (1) | Аляксандр Вінакураў (2006) | ||
| 1 | Сэп Кус (1) | Сэп Кус (2023) | ||
| 1 | Ёнас Вінгегор (1) | Ёнас Вінгегор (2025) |
Зноскі
- ↑ Vuelta Fables: The Basque Issue(недаступная спасылка). podiumcafe.com (7 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2011. Праверана 10 April 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]