Сюй Чжымо
Сюй Чжымо | |
---|---|
кіт.: 徐志摩 | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1931[1] (34 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zhang Youyi[d] і Lu Xiaoman[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык |
Мова твораў | кітайская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюй Чжымо (кіт.: 徐志摩; 1897 — 1931) — кітайскі пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся на банкіра ў ЗША і Англіі. Але ніколі не пакідаў сваіх паэтычных, літаратурных зацікаўленняў.
Вярнуўшыся на радзіму з замежных вандровак, Сюй Чжымо стварыў арганізацыю «Малады месяц», заснаваў штотыднёвае выданне «Сучасная паэтычная крытыка». Пачаў займацца драматургіяй. Усё гэта адбывалася на фоне драматычныхх падзей кітайскага жыцця: войны, рэвалюцыйныя, грамадзянскія міжусобіцы.
У 1931 годзе загінуў у авіяцыйнай катастрофе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, некалькіх эсэ і апавяданняў. Асновай для паэтычнага грунту ў Сюй Чжымо сталі рамантызм, амерыканскі і англійскі эстэтызм.
Дакладны ў вызначэннях унутранага свету чалавека, у асэнсаванні кахання, самой ідэі блізкасці людзей, кітайскі рамантык Сюй Чжымо пранікае ў глыбіні светабачання і спрабуе замацаваць няўлоўнасць прыгажосці жыцця. «Іншы па манеры сузірання навакольнай рэчаіснасці, іншы ў памкненнях зазірнуць за небакрай душы, паэт вельмі падобны на такіх разбуральнікаў кансерватыўных традыцый, як Андрэй Вазнясенскі, Бэла Ахмадуліна, Алесь Разанаў», — заўважыў беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Алесь Карлюкевіч.
На беларускую мову яго творы пераклалі Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка, Дар’я Нечыпарук, Марыя Мішкінь, Аляксандра Беразняцкая, Кацярына Валадзько, Вольга Антоненка, Анастасія Галаган, Дар’я Шарэйка, Ксенія Галкоўская.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Лілеі тварык чароўны: зборнік паэзіі / Сюй Чжымо; укладальнік Ю. Алейчанка; прадмовы А. Карлюкевіча, Д. Нечыпарук. — Мінск: Звязда, 2017. — 93, [1] с. — (Светлыя знакі: паэты Кітая)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Xu Zhimo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.