Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алесь Карлюкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
AlesKarlukevich.jpg
Міністр інфармацыі Беларусі
з 28 верасня 2017
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Лілія Ананіч
 
Адукацыя:
Дзейнасць: пісьменнік, літаратуразнавец, журналіст, дзяржаўны дзеяч
Месца працы:
Член у:
Нараджэнне: 6 студзеня 1964(1964-01-06) (55 гадоў)
 
Узнагароды:

Але́сь Мікала́евіч Карлюке́віч (нар. 6 студзеня 1964, в. Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 2017), беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Бацька — Мікола Карлюкевіч — працаваў у мясцовым калгасе рабочым, маці (дзявочае прозвішча Ладуцька) была настаўніцай малодшых класаў. Старэйшая на 5 гадоў сястра Людміла займалася выхаваннем[1].

У пачатковую школу Алесь Карлюкевіч хадзіў у Зацітавай Слабадзе, а сярэднюю скончыў у Пухавічах.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення дзяржаўнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 15 снежня 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. 28 верасня 2017 года быў прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу краязнаўчых кніг. У тым ліку:

  • «Вяртанне да… Беларусі» (1994),
  • «За Цітаўкаю — Слабада» (1997),
  • «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1998),
  • «Далёкія і блізкія суродзічы» (1999),
  • «Ігуменскі блакнот» (2000),
  • «Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна» (2000),
  • «І векавечны толькі край» (2000),
  • «Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняе» (2001),
  • «Былое маё ажывае» (2002),
  • «Блонь» (2007, у сааўтарстве з Б. Зубкоўскім),
  • «Зацітава Слабада» (2007),
  • «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008),
  • «Старонкі радзімазнаўства: Мясціны. Асобы: краязнаўчыя нарысы» (Мн.: Звязда, 2013),
  • «Прыгоды Шубуршуна» (2013)
  • «Новыя прыгоды Шубуршуна» (2014)
  • «Братэрства» (2014)

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2019 года ў інтэрв’ю газеце «Народная Воля» выказаўся супраць пашырэння беларускай мовы: «…Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася…»[3].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карп, А. Жывыя паштоўкі// Роднае слова. — 2010, N 5 — с. 111.
  • Марціновіч А. Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 397.
  • Чыгрын, С. Па Беларусі з «Радзімазнаўствам». // Маладосць, 2011. — N 11 — с. 72 — 73.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]