Перайсці да зместу

Мсціжская сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Мсціжская сядзіба
54°33′50″ пн. ш. 28°11′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Мсціжская сядзіба — незахаваная сядзіба роду Слізняў у аграгарадку Мсціж Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Мсціжскай сядзібай у часы Рэчы Паспалітай валодалі Саковічы і Храптовічы. У 1776 годзе вялікалітоўскі падканцлер Іахім Літавор Храптовіч прадаў Мсціж барысаўскаму маршалку Мікалаю Слізню, прадстаўніку фаміліі, якая ўжо мела ў гэтых мясцінах істотныя ўладанні. У канцы XVIII ст. Слізні валодалі ўжо 6 фальваркамі і 23 вёскамі ў ваколіцах Мсціжа.

Першыя ўладальнікі Мсціжа са Слізняў пабудавалі тут грунтоўны палац. На жаль, не вядома аніводная выява ці фотаздымак гэтага будынка. Вядома толькі, што пабудаваны палац меў класіцыстычны выгляд і быў двухпавярховым. Пра апошняе гаварылі і дзве захаваўшыяся да Першай сусветнай вайны афіцынкі, якія калісьці знаходзіліся насупраць палаца. Апроч цэнтральнай брамы, якая часткова захавалася да нашых дзён, палац меў дзве бакавыя брамы, што вялі да сядзібнага парку, а таксама дзве невялікія брамы, што вялі да гаспадарчых пабудоў. Сядзібныя пабудовы абрамляла высокая агароджа з буту і валуноў.

Сядзібны будынак згарэў яшчэ ў 1890 годзе, паступова сышла на будматэрыялы і агароджа. На месца папярэдняга палаца ўзвялі новы, куды менш густоўны, драўляны, дзе жылі апошнія ўладальнікі Мсціжа.

Бровар

Пазней мсціжскай сядзібай валодалі Сафія і Генрык Валовічы, а апошнім гаспадаром стаў іх сын Міхал, які фактычна пераўтварыў яе ў лецішча — памешчык у асноўным жыў у Мінску.

Пасля Першай сусветнай вайны ў Мсціжы захаваўся ў добрым стане толькі парк з невялічкім ставам з выспай, але да нашага часу і гэты штучны ландшафт прыняла ў сваё ўлонне прырода[1].

Зноскі