Сямёнаўскі мост
Выгляд
Сямёнаўскі мост | |
---|---|
Каардынаты: 59°55′31″ пн. ш. 30°19′37″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Фантанка |
Месца размяшчэння | |
Адкрыццё | 1733 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямёнаўскі мост — мост цераз Фантанку ў Адміралцейскім / Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны астравы. Размешчаны па восі Гарохавай вуліцы. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Лештукоў мост, ніжэй — Горсткін мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Звенігародская», «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». Першапачаткова мост называўся Новым. Аднак гэта найменне не прыжылося, і ўжо з 1745 года з’яўляецца сучасная назва, якая была дадзена па слабадзе лейб-гвардыі Сямёнаўскае палка, якая размяшчалася на левым беразе Фантанкі.