Перайсці да зместу

Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў
старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта[d]
3 верасня 2020 — 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Андрэй Анатольевіч Бараноўскі
Пераемнік Ірына Міхайлаўна Намачэнка
старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 3 кастрычніка 2022

Нараджэнне 1982[1]
Адукацыя
Месца працы

Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў (нар. 1982, в. Старыя Журавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў в. Старыя Журавічы Рагачоўскага раёна. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў вядучым ветэрынарным урачом у дапаможным гаспадарцы ААТ «Лоеўскі Агратэхсэрвіс». У 2008—2012 гадах узначальваў Лоеўскую ветэрынарную станцыю, кіраваў КСУП «Страдубка» Лоеўскага раёна і ПСУП «Лоеў Агра» ААТ «Лоеўскі Агратэхсэрвіс». З 2012 па 2016 гады працаваў гандлёвым агентам прыватнага прадпрыемства «Алнікор» г. Гродна, а таксама ветэрынарным урачом ветупраўлення ВСУП «ГРУПА-СТС» г. Рэчыца. У 2016 годзе назначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама[2]. 3 верасня 2020 года прызначаны прэзідэнтам на пасаду старшыні Акцябрскага раённага выканаўчага каммітэта[3]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Рэчыцкага райвыканкама[4].

Зноскі