Перайсці да зместу

Журавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Журавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Журавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 709
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Жура́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Журавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. 15 ліпеня 1935 года Журавічы атрымалі статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Журавічаў паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хатаўнянскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 29 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Вяліказімніцкага сельсавета Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці перададзены 4 населеныя пункты (Блюеў, Драгунск, Міхалаўка і Прылепаўка)[2]. 13 жніўня 1964 года ў склад Званецкага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч[3]. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлкі Боркі і Старына[4], 24 жніўня 1977 года — пасёлак Міхалаўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2342 чалавекі[6], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,3 % — азербайджанцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1709 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Совета БССР ад 29 чэрвеня 1957 г. Аб пераліку населеных пунктаў Драгунск, Міхалаўка, Блюеў і Прылепаўка са складу Вяліказімніцкага сельскага Совета, Быхаўскага раёна, у склад Журавіцкага сельскага Совета, Рагачоўскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.