Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў
Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня (11 кастрычніка) 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1961[1] (61 год) |
Месца смерці | БССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія, калоідная хімія |
Месца працы | Інстытут хіміі АН БССР |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік АН БССР |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзімір Сямёнавіч Камароў |
Вядомы як | хімік |
Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў (11 кастрычніка 1899, вёска Глухаўка, Серпухаўскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 8 студзеня 1961) — савецкі беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1923). У 1924—1927 гг. працаваў у 1-й хімічнай лабараторыі Маскоўскай паркаленабіўной фабрыкі, з 1927 г. загадваў навуковай часткай цэнтральнай лабараторыі Іванава-Вазнясенскага тэкстыльнага трэста, адначасова выкладаў у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце. З 1929 г. загадчык лабараторыі Фізіка-хімічнага інстытута імя Л. Я. Карпава, у 1932—1937 гг. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, з 1938 года загадчык лабараторыі Калоідна-электрахімічнага інстытута АН СССР, адначасова начальнік навукова-праграмнага аддзела Прэзідыума АН СССР. У 1940—1944 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР. У 1944—1959 гг. загадчык кафедры Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, адначасова кіраўнік лабараторыі высокапалімераў і расліннай сыравіны Інстытута хіміі АН БССР. У 1959—1960 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.
Навуковая і арганізацыйная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў галіне калоіднай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу (прэмія імя Д. І. Мендзялеева АН СССР), вакуумны спосаб фарбавання, схему атрымання віскозы, спосаб атрымання спірту з крухмала- і цэлюлозазамяшчальнай сыравіны, якія ў далейшым былі ўкаранёныя ў прамысловасць.
Падрыхтаваў 20 кандыдатаў і 4 дактароў навук.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў Ташкент для арганізацыі працы Акадэміі навук БССР. 6 студзеня 1942 года там адбылося першае пасля эвакуацыі з Мінску паседжанне Прэзідыума АН БССР пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта АН БССР С. М. Ліпатава, дзе былі разгледжаны пытанні, звязаныя з аднаўленнем дзейнасці Акадэміі навук БССР. У 1942—1944 гадах загадваў лабараторыяй Інстытута хіміі АН БССР, адноўленай на новым месцы, ў Ташкенце. Адначасова ажыццяўляў выкладчыцкую дзейнасць у Сярэднеазіяцкім універсітэце.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш 150 навуковых прац, 6 манаграфій. Асноўныя працы:
- Учение о коллоидах. М., 1933.
- Проблема застудневания лиофильных коллоидов. М., 1937.
- Проблемы учения о лиофильных коллоидах. Мн., 1941.
- Высокополимерные соединения: лиофильные коллоиды. Ташкент: АН БССР, 1943.
- Физико-химия коллоидов. М.-Л.: Госхимиздат, 1948.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Акадэмік ЛІПАТАЎ Сяргей Міхайлавіч
- Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси — Липатов, Сергей Михайлович Архівавана 8 кастрычніка 2014.
- История белорусской науки в лицах — Сергей Михайлович Липатов Архівавана 6 кастрычніка 2014.
- ↑ Sergej Michajlovič Lipatov // https://autority.snk.sk/cgi-bin/koha/opac-authoritiesdetail.pl?marc=1&authid=160824
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Серпухаўскім павеце
- Нарадзіліся ў Серпухаве
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Дактары хімічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікахімікі СССР
- Хімікі Беларусі
- Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці