Сярэбшчына
Сярэ́бшчына[1][2] ці серабшчызна[1][2] — грашовы падатак у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях.
Згадваецца з 1387 года. Збіралася з усяго насельніцтва ў манеце («серабром») на карысць дзяржаўнага скарбу, пакуль Казімір IV Ягелончык прывілеем 1447 года не вызваліў ад яе выплаты баяр. 3 гэтага часу сярэбшчына збіралася землеўладальнікамі на сваю карысць. Адзінка абкладання — дым або саха. Паступова злілася з іншай грашовай данінай.
У XV—XVI стагоддзях збіраўся надзвычайны дзяржаўны грашовы падатак на ваенныя мэты. Напачатку збор сярэбшчына прызначаўся вялікім князем з Радаю ВКЛ, потым соймам. 3 1473 да 1566 года прызначалася 15 разоў і выбіралася на працягу 26 гадоў, усяго збіралася больш за 30 разоў. Выплачваюць сярэбшчына павінны былі землеўладальнікі, дзяржаўныя сяляне, непрывілеяваныя мястэчкі, гарады, якія валодалі палявымі валокамі. Памер сярэбшчыны кожны раз вызначаўся асобна, складаў 5—30 грошаў з сахі, 48 — з валокі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэ́бшчына, серабшчызна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Довнар-Запольский, М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1. — Киев, 1901. — С. 717—728, 741—765.
- Сярэ́бшчына, серабшчызна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Валерый Пазднякоў. Сярэбшчына, серабшчызна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 653. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.