Перайсці да зместу

Сімяон (епіскап цвярскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімяон

Дзейнасць святар
Смерць 3 лютага 1289(1289-02-03)

Сімяон (верагодна 1220-я — 3 лютага 1289, Цвер) — епіскап полацкі, епіскап цверскі.

Хроснае, свецкае (дынастычнае) і манаскае імёны невядомыя. З роду полацкіх князёў[1]. Зрабіў шмат ахвяраванняў, у тым ліку зямельных, падуладным яму цэрквам і манастырам. Маладым пастрыгся ў адным з полацкіх манастыроў. У 1260-я гады рукапакладзены ў свяціцельскі сан. Пакінуў полацкую кафедру і выехаў у Цвер, паводле адной думкі, з-за сваіх «наказанняў» (навучанняў) полацкаму князу Канстанціну, а магчыма з-за міжусобнай вайны пасля забойства вялікага князя Міндоўга і полацкага князя Таўцівіла (1263, 1264), з апошнім Сімяон быў у сваяцтве або падтрымліваў.

У Цверы Сімяон быў пастаўлены першым епіскапам новастворанай Цверскай епіскапіі. Меў усеагульную любоў і пашану. Удзельнічаў ва Уладзімірскім царкоўным саборы (1274). Ініцыяваў будову цверскага белакаменнага Спаскага сабора (з 1285).

Мясцовае шанаванне свяціцеля Сімяона пачалося, відаць, неўзабаве па смерці[2].

Зноскі

  1. Звесткі пра наўгародскае паходжанне, відаць, неабгрунтаваныя. Мельнікаў, С.113.
  2. Мельнікаў, С.114.
  • Варонiн В. А. Полацкі i цвярскі епіскап XIII стагоддзя Сімяон: вехi бiяграфii i дзейнасці // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 10. — с. 14-18.
  • Конявская Е. Л. «Симеон из Полотска» — первый тверской епископ // Тверь, Тверская земля и сопредельные территории в эпоху средневековья. Материалы научного семинара. — Тверь, 2017. — Вып. 10. — С. 17-24.
  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с. — ISBN 985-6734-28-2. С. 113, 114.