Сіні мост (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіні мост
Сіні мост
Каардынаты: 59°55′54″ пн. ш. 30°18′32″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання Пешаходны, аўтамабільны
Перасякае раку Мойку
Месца размяшчэння Адміралцейскі раён Санкт-Пецярбурга
Канструкцыя
Тып канструкцыі Бесшарнірнае жалезабетоннае скляпенне
Асноўны пралёт Жалезабетонны неразвадны
Агульная даўжыня 35 метраў (32,5 метра над рэчышчам Мойкі)
Шырыня моста 97,3 метра
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1737 (драўляны), сярэдзіна XVIII стагоддзя (драўляны на каменных апорах), 1818 (чыгунны), 1842 (перабудаваны)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810699009аб'ект № 7810699009

Сіні мост — мост у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, перакінуты праз раку Мойку, злучае паміж сабой Казанскі і 2-й Адміралцейскі астравы.

З’яўляецца самым шырокім (97,3 м) мостам у горадзе. Уваходзіць у ансамбль Ісакіеўскай плошчы.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Злучае Ісакіеўскую плошчу з завулкам Антоненка (былы Новы завулак) і Вазнясенскім праспектам. Пры гэтым мост з’яўляецца «хаванцам»: з-за сваёй рэкорднай шырыні ён успрымаецца часткай плошчы.

Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (800 м) — «Садовая».

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Сіні» ідзе ад першапачатковага драўлянага моста, які быў выфарбаваны ў сіні колер.