Перайсці да зместу

Тамара Мікалаеўна Трыпуціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Мікалаеўна Трыпуціна
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1947(1947-06-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Тамара Мікалаеўна Трыпуціна (нар. 1 чэрвеня 1947, в. Гай, Круглянскі раён) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Нарадзілася ў в. Гай (Круглянскі раён). Скончыла 7 класаў Круглянскай СШ у 1961 г. У 1965 г. скончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1972 г. — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Да 1967 г. працавала ў аддзеле тэхнічнага кантролю на Мінскім вытворчым абутковым аб’яднанні «Прамень». З 1975 г. на кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта: асістэнт, старшы выкладчык. Кандыдат філалагічных навук з 1977 г. З 1984 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Выкладала курс сучаснай беларускай мовы, спецкурс «Мова мастацкага слова», стылістыку беларускай мовы. [1]

З’яўляецца аўтарам больш як 50 навуковых прац:

  • «Моўныя адзінкі і кантэкст»,
  • «Аналіз слова і фразаўжывання ў мастацкім тэксце»,
  • «Мова мастацкага твора: вучэбна-метадычны дапаможнік»,
  • «Аналіз слова і фразеаўжывання ў мастацкім тэксце» (з нарыса пра мову Янкі Брыля),

аўтарэферата «Анализ языка произведений Я.Брыля и русского их перевода» і інш.

Зноскі

  1. https://lib-krugloe.mogilev.by/belnames/Triputina.html(недаступная спасылка)