Перайсці да зместу

Тамаш Мірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамаш Мірскі
Бялыня
Бялыня
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]

Нараджэнне 1738[1]
Смерць не раней за 1793
Род Святаполк-Мірскія
Бацька Цыпрыян Святаполк-Мірскі[d]
Маці Марыя з Білевічаў[d]
Член у
Званне генерал-ад’ютант

Тамаш Мірскі (польск.: Tomasz Mirski; 1738 — пасля 1793) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Цыпрыяна.

Паручнік польнай булавы ВКЛ, пасол на сойм 1764, удзельнічаў у абранні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1766 годзе генерал-ад'ютант польнай булавы ВКЛ. У 1769 далучыўся да Барскай канфедэрацыі, быў абраны маршалкам Браслаўскага павета. 11 чэрвеня 1770 года прысягнуў у Прэшаве Найвышэйшай радзе канфедэрацыі і ўключаны ў склад Ваеннай рады. Падтрымаў план вызвалення з расійскага палону сенатараў і вярнуўся ў ВКЛ, дзе 22 ліпеня 1771 зноў абраны браслаўскім маршалкам, удзельнічаў у партызанскім руху. Летам—восенню 1771 удзельнічаў у дыверсійным рэйдзе Ш. Касакоўскага па цэнтральнай і паўночнай Беларусі, зімой—вясной 1772 — з ім жа ў Польшчы. Пасол на Чатырохгадовы сойм 1789—1792 гадоў.

Зноскі