Тахірыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
эмірат у складзе Абасідскага Халіфата
Дзяржава Тахірыдаў
перс.: اطاهریان
Тэрыторыя Дзяржава Тахірыдаў
Тэрыторыя Дзяржава Тахірыдаў
< 
 >
821 — 873

Сталіца Мерв
Нішапур
Найбуйнейшыя гарады Нішапур, Мерв, Бухара, Балх, Самарканд
Мова(ы) Персідская (таджыкская)
Афіцыйная мова персідская
Рэлігія Суніцкі Іслам
Плошча 1,000,000 км²
Насельніцтва Іранскія народы
Форма кіравання Эмірат
Дынастыя Тахірыды
Эмір
 • 821 да 822 Тахір I ібн Хусейн
 • 862 - 873 Мухамад ібн Тахір
Гісторыя
 • 821 Заснавана - Тахір I ібн Хусейн
Пераемнасць
Абасідскі халіфат
Сафарыды >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тахірыды (перс.: سلسله طاهریان), тадж.: Тохириён) — дынастыя, якая кіравала ва Усходнім Іране ў IX стагоддзі (821873).

Продак Тахірыдаў Разік, які лічыўся нашчадкам волата Рустама, у канцы VII стагоддзя прыняў іслам і далучыўся да арабскага племя Хузаа. Сын Разіка Мусаб і сын Мусаба Хусейн (пам. 814) валодалі горадам Бушэнг у Герацкай вобласці. Сын Хусейна Тахір у барацьбе за ўладу паміж сынамі Харун ар-Рашыда Мамунам і Амінам дапамог Мамуну. Пасля таго як Мамун (811—833) стаў халіфам ён прызначыў Тахіра намеснікам Харасана. Іншыя ж прадстаўнікі дынастыі пачалі служыць халіфу і былі пастаўлены на высокія пасады. Напрыклад, Мансур ібн Тальха стаў кіраўніком Мерва, Абдалах ібн ТахірТабарыстана. Нашчадкі Тахіра працягвалі валодаць гэтымі абласцямі, а таксама Маверанахрам. Некаторыя з іх валодалі таксама прыкаспійскімі правінцыямі, Рэем і Керманам. У іх руках знаходзілася важная пасада ваеннага начальніка Багдада. Сталіцай Тахірыдаў з часу Абдалаха быў Нішапур, які дасягнуў пры іх найвышэйшага росквіту.

Тахір кіраваў усяго толькі два гады, пасля чаго быў забіты агентамі халіфа з-за адмовы згадваць яго імя ў пятніцкай малітве. Пасля Тахіра кіравалі адзін за адным яго сыны Тальха ібн Тахір (822828), Алі (828830, у якасці прадстаўніка Абдалаха), Абдалах (830844), яго сын Тахір II (844862), сын апошняга Мухамед (862873). Алі далучыў да халіфата горад Александрыю. Самым выдатным прадстаўніком дынастыі быў Абдалах, першы наладжвальнік Харасана, які ўсталяваў у краіне моцную ўладу і спакой, бараніў падатковыя саслоўі ад прыгнёту і клапаціўся пра распаўсюджванне асветы.

У канцы кіравання Тахіра II адбыўся дэмакратычны рух у Сеістане, супраць якога Мухамед, які ўступіў на прастол у маладыя гады і мала думаў пра справы дзяржавы, апынуўся бяссільным. Узяты ў палон Якубам ібн Лейсам (Сафарыды), Мухамед у 876 годзе быў вызвалены і потым некалькі разоў быў прызначаны намеснікам Харасана, але не прымаў фактычнага ўдзелу ў падзеях. Яго брат Хусейн перабраўся ў Харэзм, адкуль пасля няўдалай спробы (874) авалодаць Бухарой, прыбыў у Мерверуд, разбіў Якуба (876) і авалодаў Нішапурам, але ўжо ў 877 годзе яму прыйшлося адступіць у Мерв, якім ён валодаў некалькі гадоў і дзе ўзвёў некаторыя пабудовы. Браты Тахіра II яшчэ некаторы час заставаліся ваеннымі начальнікамі Багдада. З іх Убейдула да сваёй смерці (913) лічыўся главой племя Хузаа. Тахірыды былі першай мусульманскай дынастыяй іранскага паходжання; яны паклалі пачатак фактычнай незалежнасці Усходняга Ірана ад Багдада і адкрылі сабой эпоху асветнага абсалютызму ў гісторыі гэтай краіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]