Таў
Таў | |
---|---|
самаан. Ta‘ū | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 44,31 км² |
Насельніцтва | 790 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 17,83 чал./км² |
Размяшчэнне | |
14°13′45″ пд. ш. 169°30′40″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таў (самаан.: Ta‘ū) — самы вялікі востраў у групе астравоў Мануа. Уваходзіць у склад Амерыканскага Самоа. Плошча — 44,31 км². Насельніцтва — 790 чал. (2010 г.).
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Лата (968 м). На вышыні 450 м знаходзяцца вадаспады Лаўфуці.
Цэнтральная і паўднёвая часткі ўваходзяць у склад Нацыянальнага парка Амерыканскага Самоа. Тут захаваліся рэшткі старажытнага лесу. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, крабамі і чарапахамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Таў быў населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э., магчыма раней за іншыя астравы Самоа. У сярэднявеччы ён быў падпарадкаваны спадчыннай дынастыі правадыроў Ту'і Мануа, якія вялі свой род ад танганскіх Ту'і Тонга. Да сяр. XX ст. Таў быў шчыльна населены. Галоўнымі заняткамі астравіцян здаўна былі міжастраўны гандаль, земляробства і рыбалоўства.
У 1920-ыя гг. на Таў працавала вядомая амерыканская антраполаг Маргарэт Мід.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На Таў маецца некалькі паселішчаў. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра выконвае вёска Лума на захадзе вострава. Са знешнім светам Таў звязаны 2 аэрапортамі — грамадскім і прыватным, а таксама 2 прычаламі для невялікіх марскіх суднаў.
Асноўныя заняткі насельніцтва — рыбалоўства і экалагічны турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- National Park of American Samoa
- Ta'u Архівавана 20 лютага 2013.