Перайсці да зместу

Твін Пікс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Твін Пікс
англ.: Twin Peaks[1]
Жанр драматычны тэлесерыял[d], тэлесерыял-трылер[d], тэлесерыял жахаў[d], крымінальны тэлесерыял[d] і псіхалагічны трылер[d]
Стваральнік Mark Frost[d][3] і Дэвід Лінч[3]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[2]
Колькасць сезонаў 2
Колькасць серый 30 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Mark Frost[d] і Дэвід Лінч
Прадзюсар
Студыя Propaganda Films[d] і Spelling Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал ABC (тэлеканал)
На экранах 8 красавіка 1990[2] — 10 чэрвеня 1991
Храналогія
За гэтым ідзе Twin Peaks: Fire Walk with Me[d]
Спасылкі
paramountplus.com/… (англ.)
IMDb ID 0098936
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Твін Пікс» (англ.: Twin Peaks) — амерыканскі драматычны тэлесерыял, створаны рэжысёрам Дэвідам Лінчам і сцэнарыстам Маркам Фростам[6][7][8]. Дзея серыяла адбываецца ў выдуманым мястэчку Твін Пікс на паўночным захадзе штата Вашынгтон побач канадскай мяжы[6][7].

Серыял упершыню выйшаў у эфір у ЗША на канале ABC і трансляваўся з 8 красавіка 1990 да 10 чэрвеня 1991 года. Прэм'ера сабрала каля тэлеэкранаў 8 150 000 гледачоў[6][9]. Сам Лінч зняў шэсць серый, а рэшту здымалі запрошаныя рэжысёры. Супрадзюсарам фільма выступіла кампанія Аарона Спелінга, дыстрыбуцыяй займалася кампанія Worldvision Enterprises. Серыял складаецца з 30 серый, падзеленых на два сезоны, уключаючы пілотную серыю — 7 серый першага сезона і 22 серыі другога. У 1992 годзе быў зняты прыквел «Твін Пікс: Агонь, ідзі са мной», які ў амерыканскім пракаце абярнуўся камерцыйным правалам. У 2007 годзе часопіс «Time» уключыў серыял у лік найлепшых ТВ-шоу ўсіх часоў. 21 мая 2017 года пачаўся паказ трэцяга сезона з 18 серый, здымкі якога пачалася ўвосень 2015 года і скончылася ў красавіку 2016 года. Усе серыі новага сезона зняў Дэвід Лінч. Сезон пазіцыянавалі не як серыял, а як падзелены на васямнаццаць частак фільм.

Асноўная сюжэтная лінія серыяла ў першых 16 серыях — гісторыя расследавання спецыяльным агентам ФБР Дэйлам Куперам жахлівага забойства старшакласніцы Лоры Палмер у мястэчку Твін Пікс, што ў штаце Вашынгтон.

Перад гледачамі серыяла адкрываецца жыццё невялікага правінцыйнага мястэчка, населенага дружнымі, наіўнымі і трохі эксцэнтрычнымі людзьмі.

Гісторыя пачынаецца з навіны пра знойдзенае цела Лоры Палмер, абверчанае ў поліэтылен і вынесенае хвалямі на бераг возера. У ходзе расследавання пад падазрэнне Купера, шэрыфа Трумана і яго памочнікаў трапляюць розныя жыхары Твін Пікс. З часам глядач адкрывае для сябе цёмны і страшны бок жыцця насельнікаў, на першы погляд, ціхага мястэчка.

Дзея першых двух сезонаў адбываецца ў 1989 годзе, дзе кожная серыя, за рэдкім выключэннем, – гэта адзін дзень з жыцця мястэчка.

Прыблізны час дзеі трэцяга сезона — праз 25 гадоў пасля забойства Лоры Палмер, але ёсць і флэшбэкі (1945 і 1956 гады). У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, дзе падзеі разгортваліся ў Твін Пікс, геаграфія падзей трэцяга істотна пашырылася. Сезон збудаваны на ўяўленнях пра ірэальнасць свету і глядач вымушаны самастойна вызначаць сэнс убачанага на экране.