Тоесныя часціцы
Выгляд
То́есныя часці́цы — часціцы (ферміёны і базоны), якія пры квантава-механічным апісанні характарызуюцца аднолькавымі масамі, электрычнымі зарадамі, спінамі і іншымі квантавымі лікамі. Напрыклад, усе пратоны Сусвету лічацца тоеснымі.
Усе тоесныя часціцы падпарадкоўваюцца прынцыпу тоеснасці, а ферміёны — таксама і прынцыпу Паўлі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тоесныя часціцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. 481.