Прынцып тоеснасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пры́нцып то́еснасці — фундаментальны прынцып квантавай механікі, паводле якога тоесныя часціцы пры квантавамеханічным апісанні іх станаў лічацца прынцыпова неадрознымі. Гэта азначае, што станы фізічнай сістэмы, якія адрозніваюцца перастаноўкамі тоесных часціц, лічацца адным станам. У адрозненне ад класічнай механікі, дзе за кожнай часціцай можна прасачыць па яе траекторыі, у квантавай механіцы паняцце траекторыі адсутнічае і тоесныя часціцы страчваюць сваю індывідуальнасць.

З прынцыпу тоеснасці вынікае, што сістэма тоесных базонаў павінна апісвацца поўнасцю сіметрычнымі (адносна перастановак каардынат і спінавых пераменных), а сістэма тоесных ферміёнаў — поўнасцю антысіметрычнымі хвалевымі функцыямі.

З прынцыпу тоеснасці вынікае таксама існаванне ў сістэмах тоесных часціц спецыфічных квантава-механічных абменных эфектаў, напрыклад, абменнага ўзаемадзеяння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]