Перайсці да зместу

Ферміён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ферміёнчасціца (або квазічасціца) з напалову цэлым значэннем спіна. Сваю назву атрымалі ў гонар фізіка Энрыка Фермі.

Прыклады ферміёнаў: кваркі (яны ўтвараюць пратоны і нейтроны, якія таксама з'яўляюцца ферміёнамі), лептоны (электроны, мюоны, тау-лептоны, нейтрына), дзіркі (квазічасціцы ў паўправадніку).

Ферміёны падпарадкоўваюцца статыстыцы Фермі — Дзірака: у адным квантавым стане можа знаходзіцца не больш за адну часціцу (прынцып Паўлі). Прынцып забароны Паўлі адказны за ўстойлівасць электронных абалонак атамаў, робячы магчымым існаванне складаных хімічных элементаў. Ён таксама дазваляе існаваць выраджанай матэрыі пад дзеяннем высокіх ціскаў (нейтронных зорак). Хвалевая функцыя сістэмы аднолькавых ферміёнаў антысіметрычная адносна перастаноўкі двух любых ферміёнаў. Квантавая сістэма, якая складаецца з няцотнай колькасці ферміёнаў, сама з'яўляецца ферміёнам (напрыклад, ядро з няцотных масавым лікам A; атам або іон з няцотнай сумай A і лікам электронаў).