Тонкая структура
То́нкая структу́ра, ці мультыпле́тнае расшчапле́нне - расшчапленне ўзроўняў энергіі (а таксама спектральных ліній) атамаў і іншых атамных сістэм на два ці больш падузроўняў, выкліканае галоўным чынам спін-арбітальным узаемадзеяннем . Характарызуецца пастаяннай тонкай структуры і выяўляецца ў атамных спектрах у выглядзе дублетаў, трыплетаў і мультыплетаў спектральных ліній.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тонкая структура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. 488.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тонкая структура // Физическая энциклопедия.